wd wp Пошук:

Барыс Леанідавіч Пастарнак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пастарнак, значэнні. Барыс Леанідавіч Пастарнак (29 студзеня (10 лютага) 1890, Масква — 30 мая 1960, Перадзелкіна) — рускі паэт і пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1958). Сын Леаніда Восіпавіча Пастарнака.

Біяграфія

Вучыўся ў Марбургскім універсітэце (1912) у Германа Когена. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1913). Друкаваўся з 1913 года. Першы зборнік вершаў — «Блізня ў хмарах» (1914). Уваходзіў у літаратурную групу «умераных» футурыстаў «Цэнтрыфуга», у ЛЕФ (да 1927 года). У 1936 годзе выступіў на 3-м Пленуме Саюза савецкіх пісьменнікаў у Мінску. Быў знаёмы з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Андрэем Александровічам.

Беларускія пераклады

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі Валянціна Аколава, Рыгор Барадулін, Міхась Кавыль, Юрась Свірка. Паэму «1905 год» пераклаў С. Дзяргай.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118591940 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Пастернак Борис Леонидович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Расіі Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be