wd wp Пошук:

Барыс Львовіч Бразоль

Барыс Львовіч Бразоль (руск.: Борис Львович Бразоль; 31 сакавіка 1885 Палтава — 19 сакавіка 1963, Нью-Ёрк) — рускі пісьменнік і грамадскі дзеяч.

Падчас Першай сусветнай вайны ў рускай ваеннай разведцы. Пасля рэвалюцыі — у эміграцыі. У 1920-я гады адзін з галоўных супрацоўнікаў Г. Форда пры падрыхтоўцы амерыканскага выдання «Сіёнскіх пратаколаў», а таксама шырокіх каментарыяў да іх («Міжнароднае яўрэйства», у 4 т.). Перадаваў грошы ад Форда на падтрымку нацыстаў у Германіі.

Асноўныя працы: «Жаночыя сілуэты ў рускай літаратуры» (СПб., 1907), «Крытычныя грані» (СПб., 1910), «Свет на ростані» (Бялград, 1922), «Матывы рускай рэлігійна-філасофскай свядомасці» (Нью-Ёрк, 1930), «Пушкін і Расія» (Нью-Ёрк, 1949), «Душэўная драма Гогаля» (1952).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Boris Brasol // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

  • Святая Русь: Энциклопедический словарь русской цивилизации / сост. О.А. Платонов. — М, 2000. — 1040 с. ISBN 5-901364-01-5
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на англійскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be