wd wp Пошук:

Барыс Львовіч Васільеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васільеў.

Барыс Львовіч Васільеў (21 мая 1924, Смаленск11 сакавіка 2013, Масква) — рускі пісьменнік, драматург.

Скончыў Ваенную акадэмію бранетанкавых войск (1948). Вядомасць прынесла аповесць «А досвіткі тут ціхія…» (1969; аднайменны фільм, 1972; Дзяржаўная прэмія СССР, беларускі пераклад Юркі Гаўрука; інсцэніроўка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа 1971), у якой адзін з трагічных эпізодаў Вялікай Айчыннай вайны ўзняў да значнага філасофска-мастацкага абагульнення. Працяг ваеннай тэматыкі ў аповесцях «Іванаў катар», «Самы апошні дзень» (абедзве 1970), Сустрэчны бой (1979), у рамане «У спісах не лічыўся» (1974). Сацыяльна-маральная праблематыка ў раманах «Не страляйце ў белых лебедзяў» (1973), «І быў вечар, і была раніца», «Вам прывітанне ад бабы Леры» (абодва 1989), аповесцях «Незгасальная купіна» (1986), «Жыла-была Клавачка», «Кароткая ракіроўка», «Гібель багінь» (усе 1989). Гістарычны раман «Былі і небыліцы» (кніга 1-2, 1977-80) прысвечаны падзеям руска-турэцкай вайны 1877-78. Аўтар біяграфічнай аповесці «Лятуць мае коні» (1982), п’ес «Афіцэр» (1955), «Стукайце і адчыніцца» (1959), кінасцэнарыяў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119047896 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Boris Lwowitsch Wassiljew // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France Boris Lʹvovič Vasilʹev // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.

Літаратура

  • Васільеў Барыс Львовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.- Мн., 1997. — Т.4. — С. 27.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be