Барыс Паўлавіч Беляжэнка
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Беляжэнка. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Беліжэнка. Барыс Паўлавіч Беляжэнка (Беліжэнка; нар. 5 чэрвеня 1937, в. Промыслы, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 14 ліпеня 2016) — беларускі паэт, журналіст.
Біяграфія
Скончыў у 1965 годзе БДУ, у 1970 годзе Мінскую ВПШ. Настаўнічаў, працаваў у прэсе, на партыйнай рабоце. Друкаваўся з 1958 года.
Творчасць
Выдаў зборнікі вершаў «Крыгалом» (1973), «Жытнёвае поле» (1977). Асноўныя тэмы твораў — любоў да роднага краю, праблемы грамадскага жыцця сучаснікаў, мужнасць народных мсціўцаў у Вялікую Айчынную вайну. Аўтар аповесці-дэтэктыва «Каляровыя фотакарткі» (1988), вянка санетаў «Вышыня» (1974), паэмы «Свята пумы» (1977), гумарэсак, песень, тэксту кантаты «Памяць роднага горада» (1974, музыка Я. Касалапава) і інш.
Літаратура
- Беляжэнка Барыс Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.