Барыс Савельевіч Ласкін
Барыс Савельевіч Ласкін (22 ліпеня (4 жніўня) 1914, Орша — 22 жніўня 1983) — савецкі кінасцэнарыст, паэт, празаік, драматург, аўтар гумарыстычных апавяданняў.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Оршы, у сям’і дантыста Савелія Ласкіна. Калі Барысу споўнілася 8 гадоў, аўдавелая маці перавезла сям’ю да сваёй радні ў Маскву. Паступіў ва Усесаюзны інстытут кінематаграфіі на сцэнарысцкі факультэт, які скончыў у 1935 годзе.
У час вайны Ласкіна не ўзялі ў войска па прычыне туберкулёзу лёгкіх. Таму ён працаваў на розных кінастудыях як сцэнарыст і аўтар песень для «баявых кнігазборнікаў».
У апошнія гады вайны атрымлівае вядомасць як аўтар гумарыстычных апавяданняў. Супрацоўнічае з газетай «Красная Звезда», дзе друкуецца ў рубрыцы «Вясёлыя апавяданні», у цыкле «У 6 гадзін пасля вайны».
Творчасць
Першая агульнасавецкая вядомасць прыйшла да Ласкіна ў 1939 годзе, дзякуючы напісанаму тэксту песні «Тры танкіста» для фільма «Трактарысты» рэжысёра І. Пыр’ева. У 1940 годзе ў выглядзе песні выходзіць яго чарговы тэкст «Спяць курганы цёмныя» для фільма Л. Лукіна «Вялікае жыццё».
Напісаў больш за 20 кніг[1][2].
Зноскі
Спасылкі
- Ласкін Барыс Савельевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 435.