Барыс Флоравіч Манцэвіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Манцэвіч. Барыс Флоравіч Манцэвіч (нар. 1933, Мёршчына) — беларускі журналіст, пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1933 годзе ў сям’і настаўнікаў. Бацька Флора Данатавіча браў удзел у Народным сходзе ў Беластоку ў 1939 годзе, выступаў з дакладам па адным з асноўных пытанняў парадку дня, а затым ездзіў з заходнебеларускай дэлегацыяй у Маскву[3]. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у 1941 годзе бацька быў расстраляны захопнікамі ў Полацку. Маці Аляксандра Міхайлаўна засталася адна с пяццю дзецьмі. Яна актыўна ўключылася ў барацьбу з ворагам у радах падпольшчыкаў і партызан, стварыла адзіны ў Беларусі падпольны партызанскі атрад «Масква», а ў пасляваенны час арганізоўвала першы на Міёршчыне дзіцячы дом — Александроўскі[3].
Скончыў у 1952 годзе Мёрскую СШ[3], пасля ў 1957 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ, а ў 1965 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў у газеце вілейскай раённай газеце «За Савецкую Радзіму» («Шлях Перамогі»), Вілейскім гаркаме партыі, бярэзінскай газеце «Сцяг Леніна» («Бярэзінская панарама»)[4].
Член Беларускага Саюза журналістаў з 1958 года[4].
Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС[4].
Зноскі
- ↑ NUKAT — 2002.
- 1 2 3 (unspecified title) Праверана 1 сакавіка 2022.
- 1 2 3 Барыс Манцэвіч наш зямляк. 12.01.2022
- 1 2 3 У раённай бібліятэцы прайшла сустрэча Барыса Манцэвіча з прыхільнікамі яго мастацтва. 31 мая 2016