wd wp Пошук:

Беат Ліебанскі

Беат Ліебанскі (лац.: Beatus Liebanensis, ісп.: Beato de Liébana) — святар, царкоўны пісьменнік і багаслоў VIII стагоддзя, аўтар адной з самых вядомых кніг сваёй эпохі «Каментарый на Апакаліпсіс».

Біяграфія

Беат быў манахам-бенедыктынаў у манастыры Святога Марціна Турскага (Сан-Марцін-дэ-Тур’ена, пазней пераназваным у Санта-Тарыбіа-дэ-Льебана), дзе пасля яго пасвяцілі ў сьвятары. Як мяркуецца, у 785 годзе стаў абатам гэтага манастыра.

Існуе непацверджаных версія пра тое, што ён быў духоўнікам Адасінды, удавы Сіло — караля Астурыі. Беат у сваёй кнізе «Liber adversus Elipandum» згадвае толькі пра сваю прысутнасць у лістападзе 785 года на пастрыжэнні былой каралевы ў манашкі.

Згодна з Эліпандам Таледскім (супраць якога выступаў Беат), вучнем Беата быў Алкуін. Некаторыя біяграфічныя звесткі, а таксама апошняя згадка пра Беата як пра жывога чалавека, запазычаны з літаратурнай і эпісталярнай спадчыны Алкуіна.

Дзейнасць

Беат Ліебанскі быў адным з першых тэолагаў, якія выступілі з рэзкай крытыкай адапцыянісцкіх ідэй арцыбіскупа Эліпанда Таледскага, што выклікала варожасць паміж імі. У 786 годзе, палемізуючы з арцыбіскупам, Беат (у суаўтарстве з іншым сваім вучнем — тытулярным біскупам Этэрыем Аксаменскім) напісаў твор у двух частках «Кніга супраць Эліпанда, або Пра усынаўленне Хрыста, Сына Божага» (Liber adversus Elipandum, sive de adoptione Christi Filii Dei). Гэтая кніга мае выгляд палемічнага пісьма і цікавая наяўнасцю новага для той эпохі дыялектычнага метаду.

Беату Ліебанскаму прыпісваюць некалькіх гімнаў, пасля уведзеных у масарабскую або вестгоцкую літургію. Найбольш спрэчным з’яўляецца яго аўтарства гімна апосталу Якаву: «Пра Слова Божае, народжанае вуснамі Айца» (O Dei Verbum Patris ore proditum).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Beatus Liebanensis // Catalogue of the Library of the Pontifical University of Saint Thomas Aquinas
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118507842 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. svetnik Beatus Liebanensis // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Іспаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be