wd wp Пошук:

Бела Ілеш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ілеш. Бе́ла І́леш (22 сакавіка 1895, г. Кошыцы, Славакія — 1 мая 1974, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі пісьменнік.

Біяграфія

Скончыў Будапешцкі ўніверсітэт. Удзельнік рэвалюцыі 1919 года ў Венгрыі потым у эміграцыі. З 1921 года ў Аўстрыі, Чэхаславакіі, у 19231945 гг. у СССР. У Другую сусветную вайну служыў у Чырвонай Арміі.

Творчасць

Аўтар раманаў «Нататкі доктара Пала Утрыуша» (1917), «Ціса гарыць» (на рускай мове 19291933, венгерскай — 1957), «Вяртанне радзімы» (кнігі 1—З, 19521954), трылогіі «Карпацкая рапсодыя» (на рускай мове 1941, венгерскай — 1945), аповесцей, апавяданняў. Галоўныя тэмы твораў — рэвалюцыйны рух венгерскіх рабочых, сацыяльнае абуджэнне сялянства, падзеі Другой сусветнай вайны, лёс венгерскай эміграцыі.

Пераклады

  • Тыса гарыць: Раман. Кн. 1—3. Мн., 1932—34;
  • Вецер з усходу : Урывак з рамана / Бела Ілеш; Пер. С. Шаціла. — Мн. : Белдзяржвыд, 1930. — 42, [1] с.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Венгрыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be