Бернарда Берталучы
Берна́рда Берталу́чы (італ.: Bernardo Bertolucci; нар. 16 сакавіка 1940, Парма, Італія — 26 лістапада 2018) — італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст, вядомы і як паэт.
Біяграфічныя звесткі. Творчасць
Сын паэта Атыла Берталучы. Вывучаў італьянскую філалогію ў Рымскім універсітэце, здымаў аматарскія фільмы.
3 1961 працаваў у П. Пазаліні, уплыў якога адчувальны ў фільмах Б. Берталучы «Перад рэвалюцыяй», «Партнёр» (паводле аловесці Ф. Дастаеўскага «Двайнік»), дзе прагучала тэма маладзёжнага бунту, якая з горыччу і пачуццём страчаных ілюзій адгукнулася ў стужках «Стратэгія павука» (1970), «Апошняе танга ў Парыжы» (1972). Разнастайнасць праблематыкі і формы сведчыць пра пастаянныя творчыя пошукі рэжысёра. У фільмах «Канфарміст» (1970) і «Месяц» (1979) — ідэя ўлады цёмных, скрытых псіхалагічных комплексаў над асобай; «Дваццатае стагоддзе» (1976) і «Апошні імператар» (1987, прэмія «Оскар») — матыў супраціўлення чалавека ролі марыянеткі, якую яму навяэваюць.
Пасля трыўмфальнага поспеху фільмаў «Канфарміст» (1970) і «Апошняе танга ў Парыжы» (1972) працаваў па-за межамі Італіі, у тым ліку на будыйскім Усходзе, называў сябе «скептычным будыстам-аматарам».[8]
Свой апошні фільм Бернарда Берталучы выпусціў у 2012 годзе, карціна называлася «Ты і я». Памёр у Рыме пасля доўгай хваробы. Газета La Repubblica назвала смерць Бернарда Берталучы сыходам «апошняга вялікага маэстра XX стагоддзя»[9][10].
Фільмаграфія
- 1962 — Кашчавая кума / La commare secca
- 1964 — Перад рэвалюцыяй / Prima della rivoluzione
- 1966 — Il canale
- 1967 — La via del petrolio (тэлевізійны)
- 1968 — Partner
- 1969 — Amore e rabbia (segment Agonia)
- 1970 — La strategia del ragno
- 1970 — Канфарміст / Il conformista
- 1971 — La salute è malata (дакументальны)
- 1972 — Апошняе танга ў Парыжы / Ultimo tango a Parigi
- 1976 — Дваццатае стагоддзе Novecento
- 1979 — La Luna
- 1981 — La tragedia di un uomo ridicolo
- 1987 — Апошні імператар / The Last Emperor
- 1987 — 12 рэжысёраў пра 12 гарадоў (эпізод «Балоння»)12 registi per 12 città (segment Bologna) (дакументальны)
- 1990 — Пад покрывам нябёсаў /The Sheltering Sky
- 1993 — Маленькі Буда / Little Buddha
- 1996 — Stealing Beauty
- 1998 — Besieged
- 2002 — На дзесяць хвілін старэй: Віяланчэль (эпізод «Гісторыя вод») / Ten Minutes Older: The Cello (segment Histoire d’eaux)
- 2003 — Летуценнікі / The Dreamers
- 2012 — Я і ты / Io e te
Прэміі і ўзнагароды
У 1987 годзе атрымаў прэмію «Оскар». Акрамя таго, Бернарда Берталучы таксама ўладальнік «Залатога глобуса» (1988), BAFTA (1989) і іншых прэмій, а ў 2013 годзе італьянец атрымаў зорку на галівудскай Алеі славы[11].
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118510096 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 лістапада 2018.
- ↑ Bernardo Bertolucci // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118510096 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Bertolucci to be honoured at European Film Awards // BBC News Online — 2012.
- ↑ È morto Bernardo Bertolucci, l’ultimo grande maestro del Novecento — la Repubblica, 2018. Праверана 26 лістапада 2018.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Bernardo Bertolucci // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Bernardo Bertolucci in Neue Zürcher Zeitung, 18. Februar 1994, S. 65
- ↑ repubblica.it (італ.)
- ↑ nashaniva.by
- ↑ novychas.by
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- Бернарда Берталучы на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Большая российская энциклопедия (руск.)