wd wp Пошук:

Берта фон Зутнер

Берта фон Зутнер (баранеса Берта фон Зутнер, ням.: Bertha Sophie Felicitas Freifrau von Suttner; народжаная Кiнскi, ням.: Kinsky; 9 чэрвеня 1843, Прага — 21 чэрвеня 1914, Вена) — аўстрыйская пісьменніца, дзеяч міжнароднага пацыфісцкага руху, першая жанчына-лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1905) і другая жанчына наогул, якая атрымала Нобелеўскую прэмію (пасля Марыі Кюры).

Дзейнасць

У 1892 г. Берта фон Зутнер разам з Альфрэдам Фрыдам засноўвае пацыфісцкі часопіс «Далоў зброю!», у якім вядзе рубрыку «Каментары на палях па сучаснай гісторыі».

90-я гг. XIX ст. сталі перыядам рэзкага нарастання мілітарызму; Зутнер ўдзельнічала ў рабоце шматлікіх канферэнцый міралюбных сілаў, прычым часта аказвалася адзінай жанчынай-дэлегатам. Берта і яе муж Альберт фон Зутнер прыклалі нямала намаганняў для арганізацыйнай, інфармацыйнай і фінансавай падрыхтоўкі Гаагскай мірнай канферэнцыі 1899 г. Пасля смерці мужа ў 1902 г. Зутнер працягвае актыўную пацыфісцкую дзейнасць, здзяйсняе турнэ па ЗША і Германіі, выступаючы з лекцыямі (1904—1905), сустракаецца з прэзідэнтам ЗША Тэадорам Рузвельтам.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bertha von Suttner // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Зутнер Берта фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/peace/laureates/1905/suttner-bio.html
  5. WeChangEd
  6. (unspecified title) Праверана 5 красавіка 2019.
  7. Baumgartner M. 133 // Der Verein der Schriftstellerinnen und Künstlerinnen in Wien — Böhlau Verlag, 2015. — ISBN 978-3-205-20168-7, 978-3-205-79702-9 — doi:10.7767/9783205201687

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be