wd wp Пошук:

Бертальд Брэхт

Бе́ртальд Брэхт (ням.: Berthold Brecht [ˈbɛɐ̯tɔlt ˈbʁɛçt]; народжаны Ойген Бе́ртальд Фры́дрых Брэхт, ням.: Eugen Berthold Friedrich Brecht; 10 лютага 1898, Аўгсбург, Баварыя, Германія — 14 жніўня 1956, Усходні Берлін, ГДР) — лічыцца найбольш уплывовым нямецкім драматургам і паэтам XX стагоддзя. Брэхту прыпісваецца заснаванне Эпічнага Тэатру («дыялектычнага тэатру»).

Творчасць

Брэхт жадаў стварыць тэатр, які б прымушаў гледача да роздумаў, а не да суадчування. Дзеля гэтага ён значна «аддаліў» і дэаілюзыяваў (пазбавіў ілюзій) гульню акцёраў, каб зрабіць гульню падобную да звычайнага жыцця (Брэхт называў гэта «эфектам аддаленасці». Акцёры мелі б аналізаваць і сінтэзаваць, то бок, глядзець на ролю звонку, каб, з часам, цалкам свядома дзейнічаць дакладна так, як дзейнічаў пэўны персанаж.

З пачатку, Брэхт даў сваёй канцэпцыі назву «эпічны тэатр», але, з часам, прапанаваў выкарыстоўваць называць яго «дыялектычным тэатрам». Дыялектычнасць тэатру Брэхта палягае ў тым, што ён прыводзіць да канфлікту паміж разважаннем і навучаннем, што мае нішчыць «эмацыйную заангажаванасць» у гледачоў, дасягаючы, такім чынам, «эфект аддаленасці».

Беларускія пераклады

Сярод перакладчыкаў твораў Брэхта на беларускую мову — Васіль Сёмуха, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Зарыцкі, Уладзімір Папковіч.

  • Брэхт, Б. На шалях праўды: Выбр. лірыка / Прадм. і перакл. з ням. Л. Баршчэўскага. — Мн., 1988. («Паэзія народаў свету»).
  • Брэхт, Б. Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць: трагіфарс / Перакл. з ням. В. Сёмухі, прадм. Л. Баршчэўскага. — Мн., 2019. («Драматургі свету»).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Bertolt Brecht // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Брехт Бертольт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Брехт Бертольт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Brecht-Handbuch / пад рэд. J. KnopfJ.B. Metzler. — Т. 5. — С. 130.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі ГДР Катэгорыя·Паэты Германіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be