wd wp Пошук:

Берэнгар Турскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Берэнгар. Берэнга́р Ту́рскі, Берэнга́рый Ту́рскі (каля 1000 — 6 студзеня 1088) — французскі філосаф-схаласт, тэолаг, вучань Фульберта Шартрскага, наміналіст.

Нарадзіўся меркавана ў Туры каля 999 года. Пасля 1029 года — канонік кафедральнага сабора ў Туры і галава школы Св. Марціна[1].

Вучэнне Берэнгара Турскага з’явілася найбольш ранняй праявай наміналізму. Ён абараняў чалавечы розум, даходзіў да адкрытых насмешак над царквой. Галоўнае сачыненне Берэнгара — «Пра святую трапезу» (1049). Ён выступаў супраць містычнага вучэння пра таінства прычашчэння, якое тлумачыў рацыяналістычна. Ад тлумачэнняў Свяшчэннага Пісання ён патрабаваў навуковага падыходу, і на Рымскім саборы 1079 года ён удзельнічаў у дыспуце з Бруна Асційскім. Таксама Берэнгар неаднаразова ўступаў у палеміку з царквой і па пытанні пераіснення. Вучэнне Берэнгара выклікала абуранасць у царкоўных колаз і было асуджана царквой як ерэтычнае галоўным чынам дзякуючы намаганням былога вучня Берэнгара Ланфранка. Берэнгар адрокся ад сваіх гледжанняў і быў пакінуты пад царкоўным наглядам.

Зноскі

  1. «Берэнгар Турскі» — артыкул у НФЭ.

Бібліяграфія

  • Sudendorf, «Berengarius Turonensis oder eine Sammlung ihn betreffender Briefe» (Гота, 1850).
  • Сочинения Беренгара изданы А. Ф. и Ф. Т. Фишерами (Берлін, 1834).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі XI стагоддзя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be