Бо Цзюі
Бо Цзюі, Бо Лэцянь, Бо Чанцін (кіт.: 白居易; 772, прав. Шаньсі, Кітай — 846) — кітайскі паэт .
Біяграфія
Займаў высокія дзяржаўныя пасады. Член імператарскай акадэміі «Ханьлінь». За крытыку прадажнасці чыноўнікаў і феадальных парадкаў аддалены ад імператарскага двара.
Напісаў каля 3 тыс. вершаў. Аўтар лірычных чатырохрадкоўяў, выкрывальніцкіх вершаў (цыклы «Цыньскія напевы», «Новыя народныя песні»), паэм «Песня пра бязмежную тугу», «Лютня», «Піпа». Адлюстроўваў светапогляд і жыццё танскага грамадства VIII—IX ст., асэнсоўваў тэмы: чалавек і час, чалавек і прырода, чалавек і яго асяроддзе. Творам паэта ўласцівыя прастата мовы, жыццярадаснасць і чалавекалюбства.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 China Biographical Database
Літаратра
- Бо Цзюі // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.