wd wp Пошук:

Богдан Задура

Богдан Задура (польск.: Bohdan Zadura; 18 лютага 1945) — польскі паэт, празаік, эсэіст, перакладчык з рускай, украінскай, англійскай і венгерскай моў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пулавах. У 1962 годзе скончыў там ліцэй і тады ж дэбютаваў са сваімі вершамі ў часопісе «Kamena». У 1969 годзе Задура скончыў філасофскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта.

У 70-х гадах пісьменнік працаваў у правінцыйным музеі, адказваў за літаратурную частку тэатра ў Любліне. Супрацоўнічаў з рэдакцыямі часопісаў «Akcent», «Literatura na świecie», «Twórczość». З 2004 года з’яўляецца галоўным рэдактарам апошняга.

З 1968 па 2002 пабачылі свет шаснаццаць зборнікаў паэзіі аўтара. У 2005—2006 г. выйшаў трохтомнік выбраных вершаў Б. Задуры. Апошні зборнік — «Усё» (Wszystko) быў надрукаваны ў 2008 годзе.

Каля дзевяці кніг прозы і эсэістыкі выйшлі з 1968 па 2002 год. У 2005—2007 гадах выходзілі двухтомнікі яго прозы і эсэістыкі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з венгерскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be