wd wp Пошук:

Богуміл Швеля

Помнік Богумілу Швеле

Бо́гуміл Шве́ля, поўнае імя — Крысціян Богуміл(н.-луж.: Krystijan Bogumił Šwjela, ням.: Christian Gotthold Schwela, 5 верасня 1873 года, вёска Шорбус, каля Дрэбкаў, Германія20 мая 1948 года, Рудольштадт, Германія) — лютэранскі пастар, публіцыст, мовазнаўца, ніжнялужыцкі грамадскі дзеяч. Адзін з заснавальнікаў лужыцкай грамадскай культурніцкай арганізацыі Домавіна[4][5].

Біяграфія

Нарадзіўся 5 верасня 1873 года ў вёсцы Шорбус каля горада Дрэбкаў ў сям’і лужыцкага грамадскага дзеяча Кіта Швелі. У 1896 годзе арганізаваў XXII моладзевы летнік-фестываль для лужыцкіх гімназістаў пад назвай «Схадзаванка». У 1898 годзе скончыў багаслоўскае навучанне ў лютэранскай семінарыі. З 1904 года стаў вікарыем у парафіі вёскі Вендзіш Котбускай царкоўнай правінцыі. Падчас сваёй службы лютэранскім пастарам рэгулярна прапаведаваў на ніжнялужыцкай мове. У 1908 годзе сышоў са службы ў прыходзе вёскі Вендзіш сувязі з тым, што царкоўныя ўлады сталі яму забараняць прапаведаваць на ніжнялужыцкай мове. Далей служыў вікарыем у вёсцы Вохазы. У 1913 годзе быў прызначаны пробашчам парафіі ў вёсцы Дзісен.

У 1906 г. і 1911 гадах выдаў падручнік ніжнялужыцкай мовы ў двух частках. У 1912 годзе быў адным з заснавальнікаў лужыцкай культурна-грамадскай арганізацыі Домавіна. У гэты ж час пісаў артыкулы ў лужыцкіх газетах «Pratyja» і «Nowy Casnik». Выдаў зборнік малітваў і спевы «Wosadnik» для лютэранскіх прыходаў. Заснаваў літаратурны часопіс «Serbska knigłownja», у якім друкаваліся творы лужыцкіх пісьменнікаў і паэтаў. У перыяд паміж двума сусветнымі войнамі працаваў над выданнем Нямецка-ніжнялужыцкага слоўніка, які быў выпушчаны ў 1930 годзе.

Пасля прыходу да ўлады нацыстаў у 1933 годзе ў Германіі пачаўся ціск на грамадскія арганізацыі і культурную дзейнасць славянскіх меншасцяў. У 1937 годзе была забаронена дзейнасць арганізацыі Домавіна. Богумілу Швеле было забаронена прапаведаваць на ніжнялужыцкай мове, пасля чаго ён быў вымушаны пакінуць сваю службу ў Дзісене і пераехаць у Рудольштадт. У гэты час ён таемным чынам супрацоўнічаў з паэтэсай Мінай Виткойц і журналістам Фрыцам Латке над захаваннем ніжнялужыцкай культуры і літаратуры.

У 1946 годзе працаваў над аднаўленнем ніжнялужыцкага філіяла арганізацыі Домавіна. З 1947 года быў рэдактарам газеты «Serbski Casnik».

Памёр 20 мая 1948 года ад інсульту на чыгуначнай станцыі Рудольштадта.

Асноўныя сачыненні

  • Lehrbuch der niederwendischen Sprache. Teil 1: Grammatik. Heidelberg 1906; Teil 2: Übungsbuch. Cottbus 1911.
  • Kurzes Lehrbuch der Oberwendischen Sprache. Bautzen 1913
  • Evangelska wera mjes Slowjanami. Bautzen 1915.
  • Vergleichende Grammatik der ober - und niedersorbischen Sprache. Bautzen 1926
  • Das Wendentum in der Niederlausitz und im Spreewald. Bautzen 1929
  • Serbske praeposicyje. Pó hugronach z ludowych hust hobźěłane a zestajane. In: Časopis Maćicy Serbskeje. 1933/34.
  • Deutsch-niedersorbisches Taschenwörterbuch. Bautzen 1953.
  • Die Flurnamen des Kreise Cottbus. (= Deutsche Akademie der Wissenschaften zu Berlin. Veröffentlichungen des Instituts für Slawistik. Band 17). Berlin 1958.

Памяць

  • Імем Богуміла Швелі названая вуліца ў Котбусе.
  • У Дзісен-Штрызаве на тэрыторыі лютэранскага прыходу усталяваны помнік Богумілу Швеле.

Зноскі

  1. 1 2 Bogumił Šwjela // Brockhaus Enzyklopädie
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Bogumił Šwjela // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118758063 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. 100 Jahre Domowina — Bund Lausitzer Sorben, von Dr. Peter Schurmann, Sorbisches Institut/Zweigstelle für niedersorbische Forschungen Cottbus(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2018. Праверана 26 кастрычніка 2018.
  5. Zur Geschichte der Domowina Архівавана 26 кастрычніка 2018.

Літаратура

  • Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 144, ISBN 5-7576-0063-2
  • Což slězy nas lažy w serbstwje … / Was hinter uns liegt im Sorbischen … Bogumił Šwjela/Gotthold Schwele (1873—1948), hrsg. v. der Stiftung für das sorbische Volk und dem Heimatmuseum Dissen, o.O. [Cottbus] 1998
  • Peter Schurmann: Zur Geschichte der Sorben (Wenden) in der Niederlausitz im 20. Jahrhundert. Eine Dokumentenauswahl. Cottbus 2003.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be