Бранка Радзічавіч
Бранка Радзічавіч (па-сербску Бранко Радичевић; 28 сакавіка 1824, Славонскі-Брод — 1 ліпеня 1853, Вена) — сербскі паэт эпохі рамантызму.
Біяграфія
У 1830 годзе ягона сям’я перасяляецца ў Земун. Наведваю гімназію ў Срэмскіх-Карлаўцах, заканчвае сярэднюю адукацыю ў Тэмішвары. Вывучае медыцыну і права ў Вене, дзе знаёміцца з Вукам Караджычам і робіцца гарлівым прыхільнікам яго ідэй.
Паэзія Б.Радзічавіча, якая зыходзіла з народнай творчасці, адкрыла эпоху сербскага рамантызму і сапраўднага нацыянальнага адраджэння. Пісаў народнай мовай і рэфармаваным правапісам у часе, калі Караджыч і яго аднадумцы з цяжкасцю прасоўвалі рэформу. Вершы Радзічавіча, якія не адпавядалі традыцыям псеўдакласіцыстычнай паэзіі і не былі напісаныя «славянасербскай» мовай, сутыкнуліся з непрыманнем кансерватараў і нават былі забароненыя ў Сербіі. Толькі пасля смерці аўтара паэзія дачакалася прызнання. яго творчасць стала блізкай перадусім маладому рамантычнаму пакаленню 60-х гадоў, таму што прыносіла ў літаратуру матывы простых пачуццяў, маладосці, патрыятызму. Выйшлі два зборнікі з назвай «Песме» («Вершы») пры жыцці і адзін пасмяротна.
Памёр ад сухотаў.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118787632 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118787632 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118787632 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
- Jovan Skerlić, Istorija Nove Srpske Književnosti / A History of New Serbian Literature (Belgrade, 1914 and 1921), pages 279—288