Бранка Чопіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чопіч.
Бра́нка Чо́піч (сербск.: Бранко Ћопић; 1 студзеня 1915, в. Хашані, Боснія і Герцагавіна — 26 сакавіка 1984, Бялград, Сербія) — сербскі пісьменнік. Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1967), член Акадэміі навук Босніі і Герцэгавіны (1973).
Скончыў у 1940 годзе Бялградскі ўніверсітэт. Друкаваўся з 1929 года.
Творчасць
У зборніках «Пад Грмечам» (1938), «Змагары і ўцекачы» (1939), «Горцы» (1940) і інш. выступіў як майстар рэалістычнай навелы, адметнай гумарам. Раманы «Прарыў» (1952), «Глухі порах» (1957), зборнікі апавяданняў «Прыгоды Нікалеціны Бурсача» (1956), «Сад у колеры мальвы» (1970) пра антыфашыцкую барацьбу югаслаўскага народа. У раманах «Не сумуй, бронзавая варта» (1958), «Восьмае наступленне» (1964) актуальныя праблемы пасляваеннай рэчаіснасці. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вогненнае нараджэнне айчыны» (1944), «Спеўны цвыркун» (1955), «Чароўны лес» (1962) і інш., якім уласціва элегічнасць; твораў для дзяцей, п’ес, кінасцэнарыяў.
Пераклады
На беларускую мову асобныя яго вершы і апавяданні пераклалі У. Паўлаў, І. Чарота.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118670026 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Branko Ćopić // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118670026 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
Беларуския пераклады
- Поціск рукі. Мн., 1991;
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бранка Чопіч
- Дзівосны механізм. Апавяданне