Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зубкоўскі. Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі (15 сакавіка 1938, Мар’іна Горка — 25 чэрвеня 2015) — беларускі празаік , краязнавец.
Біяграфія
Вучыўся ў Мар’інагорскай СШ №1. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, аспірантуру пры БДУ. Працаваў загадчыкам аддзела раённай газеты «Сцяг працы», 10 гадоў інспектарам рана, дырэктарам Светлаборскай, Блужскай[1] і Зоркаўскай[2] школы. Разам з педагагічнай работай шмат часу аддаваў літаратурнаму занятку.
Творчасць
Пісаў нарысы, рэцэнзіі, аддаваў перавагу літаратурнаму краязнаўству. Найперш — даследванню пухавіцкага перыяду ў жыцці Якуба Коласа. Выдаў зборнік апавяданняў «Чаму Загібелька лепш Парыжа», «Сцяжынкамі Якуба Коласа». У сааўтарстве з А. Ярохіным напісаў дзве кнігі пра ўраджэнца Пухавіччыны — воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Чэпіка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Узнагароды
У 2007 годзе атрымаў прэмію ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура»
Зноскі
Спасылкі
- Бібліятэкі-юбіляры(недаступная спасылка)
- Зубкоўскі, Браніслаў Аляксандравіч
- Пайшоў з жыцця пісьменнік-краязнавец Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі