Браты Міладзінавы
Браты Дзімітр (1810, Струга — 23 студзеня 1862 Канстанцінопаль) і Канстанцін (1810, Струга — 18 студзеня 1862) Міладзінавы — дзеячы балгарскае культурнага адраджэння 19 стагоддзя.
Сям’я
Браты Міладзінавы нарадзіліся ў вялікай сям’і ганчара Хрыста Міладзінава і яго жонкі Султаны Міладзінавай. Бацькі мелі восем дзяцей: Дзімітр і Канстанцін, Навум, Тане, Мате, Апостал, а таксама Ганна і Крэста.
Дзейнасць
Абодва браты былі важнымі фігурамі ў справе балгарскае адраджэння.
Зборнік братоў Міладзінавых
У 1856 годзе Дзімітр вярнуўся ў Стругі для суправаджэння свайго брата Канстанціна, які ездзіў у Расію для вывучэння славянскай філалогіі ў Маскоўскім універсітэце.
У Макве ён застаўся да заканчэння ўніверсітэта ў 1860 годзе, а затым у Вене ён сустрэўся з Ёсіпам Юраем Штросмаерам(руск.) бел., яки дапамог яму ў выданні калекцыі балгарскіх народных песень.
Зборнік пад назвай «Бѫлгарски народни пѣсни. Собрани отъ братья Миладиновци, Димитрія и Константина и издадени отъ Константина. Въ Загребъ. Въ книгопечатница-та на А. Якича, 1861». Выходзіць у Заграбе ў 1861 годзе[1][2][3]. Ён складаўся з 660 балгарскіх народных песень з славянскіх рэгіёнаў Цэнтральных і Усходніх Балкан.
Паэзія Канстанціна Міладзінава
Паэзія Канстанціна Міаладзінава была напоўнена сацыяльнымі і нацыянальнымі матывамі. Ніжэй прыведзены спіс прац, апублікаваных пры яго жыцці:[4]
- «Бисера», «Б’лгарски книжици», година I, 1858, кн. 15.
- «Желание», «Б’лгарски книжици», година I, 1858, кн 15.
- «Голапче», «Б’лгарски книжици», година I, 1858, кн. 15.
- «Шупељка», «Б’лгарски книжици», година I, 1858, кн. 15.
- «Не - не пијан», «Б’лгарски книжици», година I, 1858, кн. 15.
- «Клетва», «Б’лгарски книжици», година I, 1858, кн. 15.
- «Скрсти», «Б’лгарски книжици», година I, 1858, кн. 19.
- «Грк и Бугарин», «Б’лгарски книжици», година I, 1858, кн. 24.
- «Побратимство», «Б’лгарски книжици», година II, 1859, кн. 22.
- «Думание», «Б’лгарские книжици», година II, 1859, кн 22.
- «Сираче», «Братски труд», 1860, кн 1.
- «На сонцето», «Братски труд», 1860, кн. 1.
- «Еѓуптин делија», «Братски труд», 1860, кн. 3.
- «На чужина», «Дунавски лебед», година I, 1860, бр. 20.
- «Т’га за југ», «Дунавски лебед», година I, 1860, бр. 20.
Смерць
У сярэдзіне 1861 года Канстанцін пакінуў Заграб і паехаў у Бялград, дзе даведаўся, што яго брат Дзімітр знаходзіцца ў Канстанцінопальскай турме.
Потым, ён накіраваўся ў Канстанцінопаль, дзе быў арыштаваны туркамі, абвінавачаны ў шпіянажы і кінуты ў турму. Браты Канстанцін і Дзімітр Міладзінавы памерлі ў 1862 годзе ў Канстанцінопале пры загадкавых абставінах.
Спасылкі
- Original edition of ‘Bulgarian Folk Songs’(недаступная спасылка) (балг.)
- Full text of «Bulgarian folk songs»(недаступная спасылка) (балг.)
- Letter bearing the signature of Konstantin Miladinov Архівавана 22 жніўня 2006.
- Konstantin Miladinov poetry (балг.)
- official site og struga.org (англ.) (макед.)
Зноскі
- ↑ Nationalism, Globalisation and Ortodoxy: the social origins of ethnic conflict in the Balkans. Victor Roudlometof. Grenwood Publishing Group. 2001. ISBN 03133119499. p. 144(недаступная спасылка)
- ↑ Language and National Identity in Greece. 1766—1976, Peter Nacridge, Oxford university Press, 2010, ISBN 019959905X. p/ 189/
- ↑ Who are the Macedonians& Hugh Poulton, C. Hurst & Co. Publishers, 2000, ISBN 1850656340, p 38.(недаступная спасылка)
- ↑ «Бугарска преродбеничка поезија», избор и редакција Кирил Топалов, «-{Български писател}-» Софија, 1980б стр 271