Бэла Розенфельд
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Розенфельд.
Бэла Розенфельд (руск.: Бэлла Розенфельд-Шагал, 2 снежня 1889, Віцебск — 2 верасня 1944, Нью-Ёрк) — жонка мастака Марка Шагала, пісьменніца.
Біяграфія
Паходзіла з заможнай яўрэйскай сям’і, была восьмым дзіцем. Бацькі трымалі ювелірную краму. Бацька Саламон вывучаў тору, маці займалася гандлёвымі справамі. Нягледзячы на патрыярхальны лад жыцця сям’і Розенфельдаў, іх погляды былі досыць шырокія — Бэле далі магчымасць атрымаць свецкую адукацыю. Яна вучылася ў Маскве на Вышэйшых жаночых курсах, цікавілася літаратурай, тэатрам.
У 1909 годзе ў гасцях сваёй сяброўкі Тэі Брахман Бэла пазнаёмілася з маладым мастаком Маркам Шагалам. Бэла ўбачыла ў ім талент і цвёрдасць духу. Пазней ён пісаў: «Доўгія гады яе каханне асвятлялі ўсё, што я рабіў». Пасля вяртання М.Шагала з Парыжа, 25 ліпеня 1915 года яны ажаніліся. Бэла стала першай жонкай і музай мастака.
Постаць Бэлы ў творчасці Шагала
Любоўная тэма ў творчасці Шагала нязменна звязаная з выявай Бэлы. З палотнаў усіх перыядаў творчасці, уключаючы позні (пасля смерці Бэлы) на нас глядзяць яе чорныя вочы. Яе рысы пазнавальныя ў тварах амаль усіх намаляваных ім жанчын. («Блакітныя палюбоўнікі» 1914 г., «Ружовыя палюбоўнікі» 1916 г., «Шэрыя палюбоўнікі» 1917 г., «Акрабатка» 1930 г.) Характэрны для жывапісу Шагала матыў палёту, адрыва ад рэальнасці — часта звязаны з тэмай кахання. Часцяком, каханне на палотнах Шагала — гэта іх сумесны з Бэлай палёт. («Дзень нараджэння» 1915 г., «Над горадам» 1914—1918 г.)
Такі характэрны для творчасці Марка Шагала матыў, як вяселле, пэўна, найбольш адкрывае адносіны мастака да сваёй жонкі. У творчасці Шагала рэальнасць нязменна яднаецца са светам містычнага, таму асаблівае значэнне для мастака маюць архетыпічныя сітуацыі — смерць, нараджэнне, вяселле. Фігура нявесты — чорнавалосай жанчыны ў белай сукенцы — заўсёды паветраная і бязважкая, у яе глыбокіх чорных вачах — далучанасць да таямніцы светабудовы. Гэта выява рэалізаванай жаноцкасці, будучай жонкі і маці. («Вяселле» 1918 г., «Маладыя на Эйфелевай вежы» 1939 г., «Мастак над Віцебскам» 1982—1983 г., «Мастак і яго нявеста», 1980 г., «Вясельныя агні» 1945 г.) Бэла сканала ад сепсісу ў амерыканскім шпіталі 2 верасня 1944 года.
Літаратурныя творы
- The Burning Lights, ISBN 0-930395-26-3
- First Encounter, ISBN 0-8052-3768-2
- Шагал, Б. Горящие огни: Пер. с фр. Н.Мавлевич. М.: Текст, 2001. 351 с.: ил.
- Шагал, Б. Горящие светильники: Пер. с нем. Г.Снежинская. СПб.: Лимбус Пресс, 2001. 224 с.
Бібліяграфія
- Шагал і Віцебск = Шагал и Витебск = Chagall and Vitebsk / [аўт. тэксту Л. У. Хмяльніцкая; пер. на англ. Дз. У. Людчыка; фота У. С. Базана]. — Мінск : Беларусь, 2006. — [87] с. — На бел., рус. і англ. мовах.
- Хмяльніцкая Л. Віцебск і Шагал / Людміла Хмяльніцкая // Мастацтва. 2006. № 9. С. 54-55.
- Хмельницкая, Л. Новые сведения к биографии Беллы Розенфельд витебского периода // Бюллетень Музея Марка Шагала. № 2 (10). 2003. С. 13-17.
- Родити Э. Диалоги об искусстве: Марк Шагал / Вступление и комментарии В. Шишанов. Перевод с немецкого А.Белодед] // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2002. № 1 (7). С.6-13.
- Шишанов В. А. Транслингвистическая порча [Рец. на книги: Шагал, Б. Горящие огни: Пер. с фр. Н.Мавлевич. М.: Текст, 2001. 351 с.: ил. Шагал, Б. Горящие светильники: Пер. с нем. Г.Снежинская. СПб.: Лимбус Пресс, 2001. 224 с.] // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2002. № 2(8). С.17-19.
- Факты из жизни Берты. Воспоминания Я. С. Розенфельда / Вступление и публикация В. Шишанова. // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2003. № 2 (10). С.11-13.
- Шишанов В. «Эти молодые люди были ярыми социалистами…»: Участники революционного движения в окружении Марка Шагала и Беллы Розенфельд // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2005. № 13. С. 64-74.
- Шишанов В. «Желая поступить…» (Документы об учебе Беллы Розенфельд на Московских высших женских курсах) // Шагаловский сборник. Вып. 3. Материалы X—XIV Шагаловских чтений в Витебске (2000—2004). Минск: «Рифтур», 2008. С.176-182.
- Шишанов, В. А. «Двойной портрет с бокалом вина» — в поисках источников сюжета картины Марка Шагала / В. А. Шишанов // Марк Шагал и Петербург. К 125-летию со дня рождения художника / Науч. ред. и сост. : О. Л. Лейкинд, Д. Я. Северюхин. — С.-Петербург : Издательство «Европеиский Дом», 2013.- С. 167—176.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Jiminez J. B. Rosenfeld, Bella // Dictionary of Artists’ Models — Routledge, 2001. — С. 462. — ISBN 978-1-57958-233-3
- ↑ Jiminez J. B. Rosenfeld, Bella // Dictionary of Artists’ Models — Routledge, 2001. — С. 463. — ISBN 978-1-57958-233-3
Спасылкі
- Запаленыя свечкі. Урыўкі
- Віцебскі музей Марка Шагала Архівавана 21 лютага 2011.