wd wp Пошук: ⬜

Вазген Саргсян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саргсян.

Вазген Саргсян (арм.: Վազգեն Սարգսյան, 5 сакавіка 1959, Арарат — 27 кастрычніка 1999, Ерэван) — армянскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, пісьменнік, загінуў у выніку тэрарыстычнага акта 27 кастрычніка 1999 года. Празаік, аўтар кніг і публіцыстычных артыкулаў.

Біяграфія

  • 1966—1976 — Арарацкая сельская сярэдняя школа.
  • 1976—1980 — Ерэванскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.
  • 1979—1983 — настаўнік фізкультуры сярэдняй школы ў родным сяле.
  • 1983—1986 — сакратар камсамольскай арганізацыі Арарацкага камбіната «Цэмент-шыфер».
  • 1983 — чалец Звязу пісьменнікаў СССР.
  • 1986—1989 — кіруючы аддзелам публіцыстыкі літаратурнага грамадска-палітычнага часопіса «Гарун».
  • 1987 — лаўрэат штогадовай прэміі Ленінскага Камсамола ў вобласці літаратуры за кнігу «Праверка хлебам» (арм.: Հացի փորձություն).
  • 1990—1995 — дэпутат Вярхоўнага савета Армянскай ССР, Старшыня сталай камісіі па пытаннях абароны і ўнутраных спраў.
  • 1990—1992 — камандзір добраахвотніцкіх атрадаў народнага ўзбраення «Еркрапа».
  • 1991—1992 — Міністр абароны Рэспублікі Арменія.
  • 1992—1993 — саветнік прэзідэнта Рэспублікі Арменія па пытаннях абароны, прадстаўнік Прэзідэнта Рэспублікі Арменія ў пагранічных раёнах Арменіі.
  • З 1993 — Старшыня добраахвотніцкага саюза «Еркрапа» («Народнае ўзбраенне»).
  • 1993—1995 — Дзяржаўны міністр Рэспублікі Арменія па пытаннях абароны, бяспекі і ўнутраных спраў.
  • 1995—1999 — Міністр абароны Рэспублікі Арменія.
  • З чэрвеня па кастрычнік 1999 — Прэм’ер-міністр Рэспублікі Арменія.
  • 1998 — Ганараваны звання «Герой Арцаха», узнагароджаны ордэнам «Залаты Арол».
  • 1999 — Ганараваны звання «Нацыянальны герой Рэспублікі Арменія» (1999, пасмяротна).
  • 2000 — у Арменіі і ў НКР яго імем былі названы вуліцы, школы, ваярскія часткі і вайсковы інстытут.

Пасмяротна абраны Вечным старшынём «Еркрапа»

Зноскі

  1. ↑ Правительство Республики Армения — Бывшие премьер-министры — Вазген Саркисян

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Арменіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be