Валерый Іванавіч Мурах
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мурах. Валерый Іванавіч Мурах (нар. 1939) — беларускі вучоны ў галіне санітарнай гігіены, гігіены харчавання, празаік . Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1991). Член-карэспандэнт Беларускай Акадэміі медыцынскіх навук, Расійскай Акадэміі прыродазнаўчых навук[2].
Біяграфія
Нарадзіўся ў г. Мінску. Скончыў у 1966 годзе санітарна-гігіенічны факультэт Данецкага медыцынскага інстытута. Працаваў фельчарам, памочнікам санітарнага ўрача Кастрычніцкай раённай СЭС г. Мінска з 1958 па 1960 год. З 1966 па 1967 гг. загадваў аддзяленнем гігіены харчавання Фрунзенскай раённай СЭС г. Мінска[3].
З 1967 да 1970 гг. — галоўны ўрач Мінскай гарадской СЭС. Санітарны ўрач Мінскай чыгуначнай СЭС з 1970 па 1971 гг. У 1971—1984 гг. старшы навуковы супрацоўнік, у 1984—1985 гг. загадчык лабараторыі аховы навакольнага асяроддзя БелНДІП горадабудаўніцтва[3].
У 1968 г. прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. З 1985 да 1990 гг. старшы выкладчык кафедры агульнай гігіены БелДІУУ, з 1990 па 2004 год прафесар гэтай жа кафедры. З 1990 да 2003 гг. дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра па экспертнай ацэнцы якасці і бяспекі прадуктаў харчавання МЗ РБ[3].
З 1993 да 2003 гг. галоўны спецыяліст па праблемах харчавання МЗ РБ. Асноўныя напрамкі навуковых работ ахопліваюць праблемы гігіены харчавання з аспектамі аховы навакольнага асяроддзя[3].
Навуковая і літаратурная дзейнасць
Аўтар арыгінальных распрацовак па ўзбагачэнні прадуктаў харчавання біялагічна актыўнымі рэчывамі, апублікаваў больш за 150 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 14 вучэбна-метадычных дапаможнікаў[3]. Навуковыя працы па пытаннях гігіены харчавання[2].
Аўтар кнігі ўспамінаў пра Якава Андрэевіча Ішчука — савецкага разведчыка[2].
Зноскі
- ↑ http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-151613&strq=l_siz=20
- 1 2 3 Мурох, Валерий Иванович (доктор медицинских наук; род. 1939) (руск.)
- 1 2 3 4 5 Мурох Валерий Иванович (руск.)
Літаратура
- Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. ― Минск, 2001. (1БА252988)
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.