wd wp Пошук: ⬜

Валерый Мікалаевіч Гапееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гапееў. Валерый (Валеры) Мікалаевіч Гапееў (нар. 6 лютага 1963, п. Восава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982—1984). Пасля працаваў на «Інтэграле».

У 1992 годзе пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе. У гэты ж час пачаў пісаць прозу. Першае сур’ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць». Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке». Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта. У 1995 годзе быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 годзе перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Працаваў у рэдакцыі раённай газеты карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром. Звольнены «па згодзе бакоў» у лістападзе 2021 года.

Са снежня 2006 года быў сябрам праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, у ліпені 2013 года выйшаў з яго[3]. У чэрвені 2015 года прыняты ў незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў[4].

Жанаты, сын нарадзіўся ў 1989 годзе, дачка — ў 1998 годзе.

Творчасць

На ХХV Мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашы. Раздача аўтографаў

Сам Валерый Гапееў так кажа пра сваю творчасць:

«Часта пытаюцца — чаму пішу ў асноўным для падлеткаў?

Цяжка адказаць адным сказам. Можа і таму, што не надта для іх хочуць пісаць. Крыўдна бачыць праз чвэрць стагоддзя ў бібліятэках тыя ж творы беларускай літаратуры для дзяцей і юнацтва. І ў планах на пазашкольнае чытанне — усё тыя ж аўтары. Як быццам час спыніўся. Ці літаратура спынілася. Тая ж ідэалогія, тыя ж прынцыпы і тая ж вера…

Цвёрда перакананы, што няма дзіцячых праблем. Ёсць праблемы ў нашых дзяцей. І яны перажываюцца імі настолькі ж балюча, як і мы перажываем свае. Гэта і хоча данесці да чытача: і юнага, і сталага».[5]

Прызнанне

Бібліяграфія

Кнігі

  • «Пастка на рыцара»: Аповесць, апавяданні / Валерый Гапееў. — Мн.: Юнацтва, 2002. — 189,[2] с.: іл. — ISBN 985-05-0365-3.
  • «Урокі першага кахання»: аповесці / Валерый Гапееў. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 187, [2] с.: іл. — ISBN 978-985-6941-28-6.
  • «Урокі першага кахання»: аповесці / Валерый Гапееў. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 187, [2] с.: іл. — ISBN 978-985-6994-11-4.
  • «Ведзьміна тоня»: аповесць / Валерый Гапееў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — 293, [1] с.: іл. — ISBN 978-985-02-1388-4.
  • «Праклён»: раман / Валеры Гапееў. — Мн.: Галіяфы, 2013. — 542, [3] с. — ISBN 978-985-7021-17-8.
  • «Я размалюю для цябе неба»: аповесць, п’еса, апавяданні: рэальнасць, містыка, фантастыка / Валеры Гапееў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013. — 220, [2] с. — ISBN 978-985-02-1377-8.
  • «Сонечная паляна»: казка / Валеры Гапееў; мастак М. Міцкевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013. — 66, [4] с.: каляр. іл. — ISBN 978-985-02-1468-3.
  • «Ноч цмока»: раман / Валеры Гапееў. — Мн.: Галіяфы, 2016. — 353, [1] с. — ISBN 978-985-7140-18-3.
  • «Мая мілая ведзьма»: Школьны раман / Валеры Гапееў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — 257 с. — ISBN 978-985-02-1791-2.
  • «Пазл»: раман / Валерый Гапееў. — Мн.: Галіяфы, 2019. — 330, с.: іл. — ISBN 978-985-7209-05-7[10].
  • «Зніч ваўкалака»: прыгоды / Валерый Гапееў; — Мн.: — Мастацкая літаратура, 2020. —222 с.— ISBN 978-985-02-2031-8
  • «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік»: чытво / Валеры Гапееў. — Мн.: Электронная кнігарня, 2020. — 236 с. — ISBN 978-985-7210-42-8

  • «Жэнька — каралева мышак: гісторыі з жыцця адной беларускай дзяўчынкі» / Валеры Гапееў; мастачка Элеанора Ляхновіч. — Мінск: Кніга­збор, 2021. — 112 с.

Артыкулы

Зноскі

  1. 1 2 https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/13sak-13.indd_.pdf
  2. 1 2 3 4 5 http://kb.brl.by/index.php/heritage/item/1363-6-lyutaga-2018-goda-55-gadou-z-dnya-naradzhennya-valeryya-mikalaevicha-gapeeva-1963-pismennika-zhurnalista/1363-6-lyutaga-2018-goda-55-gadou-z-dnya-naradzhennya-valeryya-mikalaevicha-gapeeva-1963-pismennika-zhurnalista
  3. ↑ 6 лютага 2018 года — 55 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Гапеева (1963), пісьменніка, журналіста (нявызн.). kb.brl.by (21 студзеня 2018). Праверана 7-4-2021.
  4. ↑ Пасяджэнне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у чэрвені (+фота) (нявызн.) (25 чэрвеня 2015). Праверана 7-4-2021.
  5. ↑ Крэйдзіч А.. Рыцар сучаснага Берасцейскага пісьменства (нявызн.) (недаступная спасылка). Брэсцкая абласная газета «Заря» (11 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2018. Праверана 3 сакавіка 2018.
  6. ↑ Уручэнне літаратурнай прэміі імя У. Калесніка – 2011 (нявызн.). Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М.Горкага (26 кастрычніка 2011). Праверана 24 лютага 2018.
  7. ↑ У Мінску адкрыты Стральцоўскі фэст і ўручаны «Залаты апостраф» Архівавана 7 лістапада 2017.
  8. ↑ Мікола Ляшкевіч. 24 лютага Валерыю Гапееву ўручаць Мядовую прэмію (нявызн.). Беларускае Радыё Рацыя (23 лютага 2018). Праверана 24 лютага 2018.
  9. ↑ Лаўрэатам Прэміі Цёткі стаў Валер Гапееў (нявызн.). Наша Ніва (4 мая 2018). Праверана 6 ліпеня 2018.
  10. ↑ Кісліцына Г.. Пять убийств в провинции. Почему стоит читать книгу Валерия Гапеева (нявызн.). TUT.BY (4 сакавіка 2019). Праверана 4 сакавіка 2019.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be