wd wp Пошук:

Валерый Францавіч Буяк

Валерый Францавіч Бу́як (польск.: Walery Bujak; нар. 18 сакавіка 1956, в. Лежневічы, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — стваральнік вядомай у 1990-я фінансавай піраміды «Сэкай»[1], арганізатар баёў без правілаў «Містар Асілак Сэкай», майстар каратэ (4-ы дан) і айкідо, святар японскай секты омата. Вядомы таксама як Бумата Мататацу (яп.: 武亦亦龍). Імя паводле пашпарту — Valex.

Адзін з ветэранаў беларускага каратэ, пачаў займацца яшчэ ў канцы 1970-х у розных майстроў. У 1988 годзе заснаваў цэнтр баявых мастацтваў Сэкай, навучаў каратэ і айкідо ў Мінску, узначальваў беларускую суполку японскай секты омата[2].

У сярэдзіне 1990-х заснаваў некалькі фірм[3] пад гандлёвай маркай «Сэкай» і падобна расійскай МММ сабраў больш чым мільён долараў ЗША ад тысяч укладчыкаў у Беларусі. 23 студзеня 1996 правеў у Мінску баі амаль без правілаў «Містар Асілак Сэкай». Летам 1996 года арыштаваны і асуджаны да 10 гадоў зняволення[4]. У пратэст галадаў, адрэзаў сабе палец[5][6][7][8]. Вызвалены ў 2004 годзе па амністыі.

Быў прадзюсарам спявачкі Наталі і дуэта «Дзі Бронкс і Наталі»[9].

З’яўляецца майстрам кі-ко. Лічыць сябе экстрасенсам, прайшоў адборачны тур на Бітву экстрасэнсаў-7, дзе трапіў у 13-ку. Затым здымаўся ў 8-м выпуску Бітвы экстрасэнсаў[10].

У 2011 годзе прымае выклік Лукашэнкі пабіцца па любых правілах любых відах адзінаборстваў[11][12].

Аўтар кнігі «Лісты з зоны Сэкай»[13].

Зноскі

  1. БДГ. Для служебного пользования., № 12 от 03/01/2003(недаступная спасылка)
  2. Для служебного пользования. № 3, 03/04/2002(недаступная спасылка)
  3. рэгістрацыя акцый «Сэкай-інвест»(недаступная спасылка)
  4. 1991-2006. Итоги. Борьба с преступностью: НОВОСТИ TІGA.BY(недаступная спасылка)
  5. «Сенсэй» падкараціў сабе палец, а кліенты «Сэкай» чакаюць і… паміраюць // «Звязда», 22.02.1997 г.
  6. Миллионер во вьетнамках. Журналист посетил главу Системы «Сэкай» в тюремной больнице // «Имя», 21 марта 1997 г.
  7. Меценат в шлепанцах // БДГ. Для служебного пользования, № 1 от 01/2003
  8. Где денежки лежат, или Харакири по-нашенски // «Советская Белоруссия» 7.05.2002 г.
  9. Рассказ о Натали Арт в «Комсомольской Правде» 17.07.2008 г. Архівавана 23 мая 2017.
  10. Расказ удзельніка пра здымкі «Бітвы экстрасэнсаў-8»(недаступная спасылка)
  11. Валекс Буяк готов драться с Президентом
  12. Валекс Буяк прымае выклік Лукашэнкі пабіцца: «Гатовы па любых правілах!»
  13. Валекс Буяк «Письма из зоны Сэкай» Bookvika ISBN 978-5-8853-0906-6(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Who’s Who in International Organizations. 2nd Edition, K.G.Saur, 1996, V.1 p. 112 ISBN 3-598-11239-4
  • Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2009, Мн., Энциклопедикс, 2009, с. 35 ISBN 978-985-6742-80-7

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be