Валерыя Кустава
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кустава.
Вале́рыя Ку́става, вядомая таксама як Валяры́на (нар. 9 кастрычніка 1985[1], Мінск) — беларускі паэт, літаратар, сцэнарыст, тэлевядучая.
Біяграфія
Вучылася ў ДМШ № 9, скончыла ДМШ № 19 па класе скрыпкі і фартэпіяна. Вучылася ў Ліцэі з тэатральным ухілам № 136, скончыла беларускамоўны клас тэатральнага ліцэя (былая СШ № 211, 2002). Наведвала Беларускі калегіум — аддзяленне «філасофія/літаратура» (2003), скончыла Польскі Інстытут у Мінску (2003), БДУКіМ (2007, дыплом з адзнакай, спецыяльнасць «Літаратурная работа», спецыялізацыя — кінадраматургія), магістратуру БДАМ (2008, спецыяльнасць «Мастацтвазнаўства», спецыялізацыя — кінатэлемастацтва, — мае ступень магістра мастацтвазнаўства). Працавала рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2008—2009). Скончыла аспірантуру БДАМ (2012, спецыяльнасць «Кіназнаўства», спецыялізацыя — кіна-, тэле- і іншыя віды экранных мастацтваў.
Творчасць
Сама таго не ведаючы, паставіла тры рэкорды ў гісторыі беларускай літаратуры:
- Першая нізка вершаў з прадмовай Алеся Разанава выйшла ў 6 гадоў у часопісе «Бярозка» (№ 9—10, 1992);
- Першы зборнік паэзіі «Кроў Сусвету» з прадмовай Васіля Жуковіча быў надрукаваны ў 11 гадоў;
- Секцыю паэзіі СБП прайшла ў 16 гадоў.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.
Удзельніца міжнародных літаратурных фестываляў у Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве, Славеніі, Туркменістане, Германіі, Швецыі і інш. Аўтар шэрагу песень, супрацоўнічае з беларускімі кампазітарамі, ансамблямі і выканаўцамі. Асобныя творы перакладзеныя на нямецкую, французскую, шведскую, англійскую, літоўскую, грузінскую, славенскую, украінскую, польскую і рускую мовы. Сама перакладае з беларускай, рускай, украінскай, польскай і інш.; аўтар шматлікіх публікацый у перыёдыцы: «Дзеяслоў», «Новы Час», «Arche», «Полымя», «Культура» і інш.
Вершы Валярыны вельмі розныя: ад філасофска-сур’ёзных да правакацыйна-хуліганскіх[2].
Грамадская дзейнасць
У лютым 2018 года ў Беларускім Доме ў Варшаве на Дзень роднай мовы правяла «Нацыянальную дыктоўку», якой Беларускі Дом распачаў святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі[3].
Крымінальны пераслед
У чэрвені 2021 года Куставай прыйшлося пакінуць Беларусь. 3 чэрвеня невядомыя ламаліся ў яе кватэру. Пасля гэтага сувязь з ёй знікла, пакуль літаратарка не апынулася ў Польшчы. У Беларусі жа распачаўся крымінальны пераслед у адносінах да яе: Куставу абвінавацілі па меншае меры ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і нясплаце падаткаў за фінансаванне пратэстаў[4].
Бібліяграфія
- Кроў Сусвету: вершы; Прадм. В. Жуковіча. — Мн.: Маст. літ., 1996. — с. 175.
- Каб неба сагрэць…: вершы; Прадм. Р. Барадуліна. — Мн.: Маст.літ., 2004. — 87 с.
- Тамсама: вершы. — Мн.: Маст. літ., 2006. — с. 150.
Узнагароды
- Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (1997) за кнігу «Кроў Сусвету»;
- Дыпламант II форума творчай моладзі «ХХІ стагоддзе — музыка надзеі» (1997);
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вершаваных твораў, які праводзіўся пад эгідай ЮНЕСКА ў Парыжы (2000);
- Стыпендыят Дзяржаўнай стыпендыі дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі РБ (2001);
- Лаўрэат cтыпендыі імя Кандрата Крапівы (2003—2004) для маладых драматургаў;
- Стыпендыят Балтыйскага цэнтра пісьменнікаў і перакладчыкаў у Швецыі (2009);
- Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» у намінацыі «Паэзія» за 2009 год;
- Удзельнік Літаратурнага калоквіуму ў Берліне, Германія (2010);
- Пераможца Рэспубліканскага конкурсу маладзёжнай журналістыкі «Твой Стыль» (Гродна, 2012);
- Удзельнік Міжнароднага Дому пісьменнікаў і перакладчыкаў у Вентспілсе, Латвія (2012);
- Лаўрэат Прэміі «Экслібрыс», прысвечанай Рыгору Барадуліну (2015).
Зноскі
- ↑ Родныя Вобразы / Біяграфіі / Валярына Кустава Архівавана 18 красавіка 2013.
- ↑ http://kamunikat.org/Kustava_Valeryja.html
- ↑ Грушэцкі А.. Дзень Роднай Мовы ў Беларускім Доме ў Варшаве (нявызн.). Новы Час (21 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2018. Праверана 21 лютага 2018.
- ↑ Санкцыі і экстрэмізм (бел.) // Новы Час : газета. — 2021. — № 24 (752). — С. 2.
Спасылкі
Валерыя Кустава на Вікісховішчы |
- Профіль Валярыны на Facebook
- Асабісты блог Валерыны Куставай на Livejournal
- Суполка творчасці В. Кустава УКантакце
- Валярына на Камунікаце
- Жуковіч В. Урыўкі з прадмовы да кнігі «Кроў Сусвету», асобныя вершы Архівавана 25 снежня 2009., 1996;
- Южык М. «Мы будзем» (да творчага партрэта Валярыны Куставай), 2010;
- Эсэ «У абліччы адчаю» (Штрыхі да партрэту паэта Анатоля Сыса) Архівавана 20 чэрвеня 2013. // «Дзеяслоў» № 36, 2008
- Нізка вершаў «Калыханка для Бога» Архівавана 29 красавіка 2013. // «Дзеяслоў» № 40, 2009;
- Эсэ «Сны мае — Готланд» Архівавана 24 лютага 2010. // «Новы час», 31-01-2010;
- Эсэ «Не пераймайся, мама, я ў Варшаву!..»(недаступная спасылка) // «ARCHE» № 04-2010
- Эсэ да 110-годдзя Ул. Жылкі «VIVERE MEMENTO! (памятай пра жыццё!)»(недаступная спасылка) // «Новы час», 02-05-2010
- Рэцэнзія на фільм «Жыве Беларусь!» // «Новы час», 04-2012;
- Песня на верш Валярыны «Парыжанін»(недаступная спасылка) (аўдыё)