wd wp Пошук:

Вальдэмар Ільіч Калінін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калінін. Вальдэмар Ільіч Калінін (нар. 30 мая 1946; Віцебск) — цыганска-беларускі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч, віцэ-прэзідэнт Рады цыганоў Брытаніі, скарбнік беларускіх арганізацый («Belarus Trust Office» і «Згуртаванне беларусаў Вялікай Брытаніі»).

Біяграфія

У 1964 скончыў сярэднюю школу № 2, з’ехаў у Расію ў Цвер, паступіў у Калінінскі педагагічны інстытут. Атрымаў дыплом настаўніка англійскай мовы, працаваў у г. Вышні Валачок. У 1969 годзе быў прызваны ў армію ў дэсантную роту, у 1970 быў дэмабілізаваны і вярнуўся на Беларусь.

Працаваў настаўнікам англійскай і нямецкай моў, перакладаў літаратуру. У 1972 годзе пачаў працаваць метадыстам, а пазней загадчыкам кабінету замежных моў у Віцебскім абласным інстытуце ўдасканалення настаўнікаў да 1991 года. Адначасова навучаўся ў Санкт-Пецярбургу «Інстытуце агульнай адукацыі дарослых Акадэміі педагагічных навук». У 1993 годзе выехаў працаваць у г. Лондан. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з мая 2008 года.

Першы верш быў надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі» ў 1957 годзе. Піша на цыганскай, беларускай і англійскай мовах. Пераклаў Біблію на цыганскую мову.

Творы

  • «Новы Запавет. Псалмы. Прытчы». 2002
  • «Загадки балтийских цыган»
  • «Сны цыганоў», Віцебск, (вершы на цыганскай, беларускай, румынскай і англійскай мовах)
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі на цыганскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be