wd wp Пошук:

Вальжына Морт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мартынава.

Вальжына Морт (сапр.: Вольга Мартынава; 1981, Мінск) — беларуская пісьменніца, паэтэса, перакладчыца.

Біяграфія

Скончыла МДЛУ. Іграла ў п’есе «Калекцыянер» (аўтар і рэжысёр: Вольга Гапеева), першы і адзіны паказ якой адбыўся 2.10.2003 у рамках фестываля «Тры дні».

Друкавалася ў беларускіх і замежных літаратурных выданнях (Nihil, Orient Express, Kafka). Аўтар кнігі «Я тоненькая як твае вейкі» (2005). Друкавался ў сумесных зборніках паэзіі «12+1. Конкурс маладых літаратараў імя Наталлі Арсенневай» (2004), «Frontlinie» і інш. Перакладае з польскай і англійскай. Паасобныя творы В. Морт перакладзеныя на нямецкую, польскую, шведскую, англійскую, літоўскую, латышскую, славенскую, балгарскую, украінскую мовы.

Удзельніца міжнародных фестываляў паэзіі ў Германіі, Швецыі, Ірландыі, Славеніі, Літве. Фіналістка літаратурнага конкурсу імя Н. Арсенневай (вясна 2003). Лаўрэат міжнароднай літаратурнай узнагароды «Крышталь віленіцы» Міжнароднага літаратурнага фестываля «Віленіца-2004» (Славенія, 2005).

З 2006 Вальжына Морт жыве і працуе ў ЗША, дзе ў 2008 у выдавецтве Copper Canyon Press выйшаў зборнік беларускамоўных вершаў з іх перакладамі на англійскую мову «Factory of Tears» («Фабрыка слёз»), названы амерыканскім друкам «першым у гісторыі беларуска-англійскім паэтычным зборнікам, выдадзеным на тэрыторыі Злучаных Штатаў». Пераклад выканалі паэт Франц Райт і яго жонка Элізабет Олькерс Райт. Кніга таксама выйшла ў перакладах у Швецыі і Германіі. У 2010 Вальжына Морт была ўганаравана амерыканскай літаратурнай стыпендыяй Фундацыі Лэнэна (2009 Lannan Literary Fellowship), якой штогод уганароўваюцца як вядомыя, гэтак і маладыя «аўтары надзвычайных літаратурных якасцей, якія зрабілі значны ўнёсак у англамоўную літаратуру і выяўляюць патэнцыял для далейшай яскравай працы».[6]

Творчасць Вальжыны Морт характарызуецца экспрэсіўнасцю лексікі.

Бібліяграфія

  • Я тоненькая як твае вейкі (2005, Логвінаў, Мінск)
  • Factory of Tears (2008, Copper Canyon Press, Port Townsend)
  • Collected Body (2011, Copper Canyon Press, Port Townsend)
  • Эпідэмія ружаў (2017, Логвінаў, Мінск)

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #138526702 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Valʹžyna Mort // NUKAT — 2002.
  3. Vaľžyna Mort // MAK
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #138526702 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. 1 2 https://www.poetryfoundation.org/poets/valzhyna-mort
  6. http://news.tut.by/culture/157723.html Архівавана 16 студзеня 2010.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты ЗША Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі ЗША Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be