wd wp Пошук:

Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ

Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ (каля 1170- каля 1230) — нямецкі і аўстрыйскі паэт -мінезінгер. Паводле розных версій, нарадзіўся або ў Ціролі (Аўстрыя), або ў Швейцарыі, або ў Сярэдняй Германіі. Вёў жыццё вандроўнага паэта, жыў пры дварах Філіпа Швабскага, Германа Цюрынгскага, Фрыдрыха II. Пічаў лірычныя песні (у асноўным пра каханне) і шпрухі — пеcні-навучанні. Насуперак меланхалічнай традыцыі мінезангу, што панавала пры Венскім двары, апяваў радасці жыцця і кахання, сцвярджаў права чалавека на зямное шчасце. Узбагаціў мінезанг жывапіснымі дэталямі і новымі матывамі (галоўная гераіня верша «Каханая, хай Бог…» простая дзяўчына са шчырым сэрцам. Упершыню ўвёў у куртуазную паэзію народныя песенныя структуры («У гаі, пад ліпкай…» — славутая песня з вясёлым народным рэфрэнам «тандарадай» і інш.) Яго песні адметныя прастадушнасцю, шчырасцю інтанацыі і вытанчанасцю. На беларускую мову асобныя вершы пераклаў Уладзімір Папковіч.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118628976 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Walther von der Vogelweide // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XII стагоддзя Катэгорыя·Паэты Аўстрыі Катэгорыя·Паэты Германіі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be