wd wp Пошук:

Валянцін Цімафеевіч Мыслівец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мыслівец.

Валянцін Цімафеевіч Мыслівец (9 мая 1937, Хазянінкі, Пухавіцкі раён — 25 чэрвеня 1993) — беларускі пісьменнік[1].

Біяграфія

Скончыў тэхнічнае вучылішча ў Мінску (1956) па спецыяльнасці майстар-будаўнік. Служыў у марскіх пагранічных часцях (1956—1957 гг.). Працаваў мантажнікам у Мінскім будаўніча-мантажным упраўленні радыёфікацыі (1958), мадэльшчыкам на заводзе аўтаматычных ліній (1959—1964). З 1965 г. — літсупрацоўнік рэдакцыі «Чырвоная змена». Скончыў БДУ (1967). Член СП СССР (з 1967). Працаваў у газеце на Беларускім радыё (1967—1976) і тэлебачанні (1976—1980), з 1981 года ў часопісе «Полымя». З 1983 года літкансультант «Сельскай газеты», у 1987—1988 — начальнік аддзела Беларускага фонду культуры.

Творчасць

Друкаваўся з 1962 г. Пісаў пра рабочых, ваенныя гады[1].

Творы

Аўтар некалькіх зборнікаў прозы і дакументальнай аповесці пра 16 дукорскіх партызанаў[1].

  • нарысы «Калі табе камсамолец імя» (1966)
  • зборнік прозы «Дубы не молчат» (1967)
  • аповесць «Посланец Балтики» (1969)
  • зборнік прозы «Мои заводчане» (1969)
  • зборнік прозы «Горячая сталь» (1971)
  • зборнік прозы «Рабочие люди» (1973)
  • зборнік прозы «Крылатый конвейер» (1975)
  • зборнік прозы «Портреты знакомых» (1976)
  • раман «Мужанцы» (1982)
  • зборнік прозы «Каханне на золаку» (1986)
  • дакументальная аповесць «Выгнанне грэшнікаў» (1990).

Зрабіў літаратурны запіс кніг М. Куско «С именем Ленина в сердце» (1967), І. Макарэвіча «Гаспадар на зямлі» (1989).

Зноскі

  1. 1 2 3 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be