wd wp Пошук:

Васіль Іванавіч Лебедзеў-Кумач

Васіль Іванавіч Лебедзеў-Кумач (руск.: Васи́лий Ива́нович Ле́бедев-Кума́ч, 24.7(5.8).1898, Масква, — 20 лютага 1949, Масква) — савецкі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і шаўца. У 1919—1921 гадах працаваў у Бюро друку ўпраўлення Рэўваенсавета і ў ваенным аддзеле «Агіт-РОСТ». Вучыўся ў МДУ ў 1919-21 гадах. У 1920-я гады выступаў пераважна як аўтар сатырычных вершаў, апавяданняў, фельетонаў, якія друкаваліся ў «Рабочай газеце», «Сялянскай газеце», газеце «Гудок», часопісе «Кракадзіл» і інш., выходзілі асобнымі зборнікамі («Развод», 1925; «Чаінкі ў сподачку», 1925; «З усіх валасцей» 1926; «Маркотныя ўсмешкі», 1927).

Творчасць

Пісаў для эстрады і гукавога кіно (тэксты песень да кінакамедыі «Вясёлыя хлопцы», «Цырк» і інш.). Аўтар «Песні аб Радзіме» (1936), «Марш вясёлых хлопцаў» (1934 — абедзве муз. Ісака Восіпавіча Дунаеўскага) і інш. У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў у ваенна-марскім флоце, стварыў у гэты час шмат песень і вершаў: «Свяшчэнная вайна» (1941, музыка А. В. Аляксандрава) і інш. Сталінская прэмія другой ступені (1941).

Узнагароды

Узнагароджаны 3 ордэнамі.

Зноскі

  1. 1 2 Лебедев-Кумач Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Лебедев-Кумач Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Wassili Iwanowitsch Lebedew-Kumatsch // Brockhaus Enzyklopädie

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be