wd wp Пошук: ⬜

Васіль Аляксандравіч Шырко

Васіль Шырко (нар. 31 жніўня 1948, Чурылава, Уздзенскі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1972). Служыў у савецкай Арміі (1972—1973). У 1973—1978 гг. працаваў карэспандэнтам «Сельской газеты», у 1973—1986 гг. — рэдактар, загадчык аддзела галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. У 1986-? гг. — рэдактар аддзела нарыса часопіса «Полымя».

У 2013 годзе — галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы «Белая вежа»[1].

У 2018 годзе — член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Творчасць

Першыя падборкі вершаў надрукаваў у 1968 г. (часопіс «Маладосць», газета «Чырвоная змена»). Выйшлі кнігі «Зямлі бацькоўскай прыцягненне» (нарысы, 1987), «Сцяжына да людзей» (дакументальныя аповесці, нарысы, 1989). У 1990 г. выйшла кніга казак «Дзед Манюкін не салжэ». Аўтар інсцэніровак паводле твораў М.Гарэцкага, Н.Гілевіча (1987), сцэнарыя дакументальнага фільма «Песня пшанічнага поля» (1984).

Узнагароды

  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998) — за цыкл публіцыстычных артыкулаў «Беларусь. Час i людзi ў роздуме журналiстаў»
  • Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2007)
  • ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
  • грамата Савета міністраў Рэспублікі Беларусь
  • грамата Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2018)[2]

Зноскі

  1. ↑ Нашы юбіляры. Васіль Шырко, пісьменнік Уздзеншчыны, рэдактар часопіса «Белая Вежа», Музеи Беларуси
  2. ↑ Члену праўлення «Саюза пісьменнікаў Беларусі» Васілю Шырко аб’яўлена Падзяка прэзідэнта Архівавана 22 студзеня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be