Васіль Андрыянавіч Літвінчук
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Літвінчук. Васі́ль Андрыя́навіч Літвінчу́к (1 ліпеня 1930, в. Галік, Драгічынскі раён — 27 кастрычніка 2020) — беларускі празаік , рэдактар.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў в. Галік Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька — арганізатар партызанскай групы — загінуў у сутычцы з фашыстамі ў 1944 годзе, маці памерла ў партызанскім атрадзе імя Шыша ў 1943.
У 1939 годзе закончыў два класы польскай школы, а ў 1941 — тры класы савецкай. З 1943 — у партызанскім атрадзе, у якім ваявалі бацька, маці, дзве сястры, родны брат бацькі Пётр Андрыянавіч і трое іх пляменнікаў. Юны партызан у свае 13-14 гадоў выконваў у атрадзе баявыя даручэнні. Пасля вызвалення Беларусі вучыўся ў Драгічынскай СШ № 1.
З верасня 1949 па 1950 гады — літсупрацоўнік радыёвяшчання ў Драгічыне. Далей — сакратар Антопальскай райгазеты, рэдактар газеты пры палітаддзеле Антопальскай МТС, з 1954 па 1959 гады — намеснік рэдактара Драгічынскай райгазеты, з 1960 — яе рэдактар.
У 1960 годзе закончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1962 годзе ўзначаліў лунінецкую міжраённую газету. З 1970 — другі сакратар Лунінецкага РК КПБ, а з 1974 — старшыня Лунінецкага райвыканкама. З 1983 па 1991 гады — начальнік упраўлення Брэсцкага аблвыканкама па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. З гэтай пасады пайшоў на заслужаны адпачынак[1].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006).
Памёр 27 кастрычніка 2020 года.
Творчасць
Аўтар кніг:
- «Там, за Днепро-Бугом»: документальная повесть о мужестве и героизме партизанского отряда Пинского и Брестского соединений в годы Великой Отечественной войны (Брест, «МП Брестпечать», 1992). Дапоўненае перавыданне кнігі паўтарылася ў 2005 годзе, 2008 - «Брэсцкая друкарня», 2009 — «Альтернатива».
- «О времени, о людях, о себе» (Брест, «Альтернатива», 2009).
- «Лунинец» (у сааўтарстве з Мікалаем Калінковічам): гісторыка-эканаміч. нарыс з серыі «Города Белоруссии» (Мінск, «Беларусь», 1981).
- «Когда с Запада веяло прохладой»: некаторыя штрыхі перадваеннай рэканструкцыі Дняпроўска-Бугскага канала 1939—1940 гадоў, газета «ЧЫРВОНАЯ ЗВЯЗДА» (15.04.2011).
Прызнанне
Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі СССР, Ганаровымі граматамі Савета Міністраў БССР.
Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі».
Зноскі
- ↑ «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)
Літаратура
- «Правда жизни Василия Литвинчука»: Александр Юдицкий, «Белорусская военная газета» (13.07.2005).
- «Три жизни Василия Литвинчука»: Александр Юдицкий, газета «Заря» (30.06.2007).
- «Встречи»: Александр Юдицкий в одноименной книге (Брест, «Брестская типография», 2008).
- «Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008).
- «О борьбе белорусских партизан с немецкими захватчиками на Полесье»: В. Мороз, газета «Івацэвіцкі веснік» (08.05.2009).
- «Прэзентацыя ад аўтара»: пра выступленне пісьменніка ў СШ № 1 г. Драгічына, газета «Народная трыбуна» (08.05.2009).
- «Эхо тех грозных лет»: М. Матыкальскі, газета «Брестский вестник» (16.04.2009).
- «О войне без вымысла»: Елена Гармель о презентации книги «Там, за Днепро-Бугом», газета «Заря» (04.04.2009).
- «О мужестве, о доблести, о славе»: М. Сергей, газета «Драгічынскі веснік» (20.05.2009).
- «Мінуўшчына і сучаснасць. Драгічынскі раён»: даведнік (персаналіі — В. Ліцвінчук), аўтар-укладальнік У. Зянько (Пінск, 2010).
- «Мне везло на людей, которые шли рядом»: Ирина Орлова, газета «Заря» (№ 73, 02.07.2015). Статья в книге «Встречи». «Лица»: Александр Юдицкий (Брест, ОАО «Брестская типография», 2015).
- «Долг памяти и завет молодым»: А. Іваноў пра кнігу «Там, за Днепро-Бугом» 3-е выданне, газета «Заря» (21.05.2009).
- «Там, за Днепра-Бугам»: М. Матыкальскі, М. Панасюк на аднайменную кнігу, газета «Белорусская нива» (19.05.2009).
Спасылкі
- http://www.lnc.by/o-gazete/
- http://www.nadbugom.by/kniga-zapatrabavanaya-zhyccyom/ Архівавана 29 мая 2018.
- http://luninec.by2.by/pamiac/a14.html