Васіль Кірылавіч Традзьякоўскі
Васіль Кірылавіч Традзьякоўскі (22 лютага (5 сакавіка) 1703, Астрахань — 6 жніўня 1769 года, Санкт-Пецярбург) — рускі вучоны і паэт XVIII стагоддзя.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і святара Кірылы Якаўлевіча Традзьякоўскага. Вучыўся ў школе манахаў-капуцынаў і павінен быў прыняць сан, але, па нявысветленых прычынах, ў 1723 уцёк у Маскву і паступіў у Славяна-грэка-лацінскую акадэмію. Тут ён напісаў першыя свае драмы «Язон» і «Ціт Веспасіянаў сын», а таксама «Элегію на смерць Пятра Вялікага» і «Песенку».
У 1726 годзе Традзьякоўскі, не закончыўшы курсу ў Акадэміі, адправіўся ў Галандыю і прабыў два гады ў Гаазе. У Парыжы, куды ён прыйшоў, ён вучыўся ў Сарбоне матэматычным і філасофскім навукам, слухаў багаслоўе, прымаў удзел у публічных дыспутах.
Вярнуўшыся ў 1730 годзе ў Расію, Традзьякоўскі выдаў пераклад рамана Поля Тальмана «Язда ў востраў кахання». Да перакладу прыкладаліся вершы самога Традзьякоўскага, на рускай, французскай мовах і латыні. Поспех кнізе забяспечыў сам змест кнігі: адлюстраванне пачуццяў вытанчанай любові, новых у той час для рускіх чытачоў. У той жа кнізе Традзьякоўскі змясціў прадмову, у якой упершыню выказаў думку аб ужыванні ў літаратурных творах рускай, а не царкоўнаславянскай мовы, як было да таго часу.
У 1732 прыняты на службу ў Пецярбургскую акадэмію навук. Акадэмік з 1745.
Зноскі
- 1 2 3 4 Серман И. З. Тредиаковский // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
- 1 2 Евг. Ляцкий Тредьяковский, Василий Кириллович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIIа. — С. 750–753.
- 1 2 Тредиаковский Василий Кириллович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 24 жніўня 2019.
- ↑ Серман И. З. Тредиаковский // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.