Васіль Мікітавіч Тацішчаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тацішчаў. Васі́ль Мікі́тавіч Таці́шчаў (29 (19) красавіка 1686, Пскоўскі павет — 26 ліпеня 1750, сядзіба Болдзіна (цяпер Сонечнагорскі раён, Маскоўская вобласць)) — расійскі дзяржаўны дзеяч, гісторык.
Біяграфія
Скончыў Маскоўскую інжынерную і артылерыйскую школу. Удзельнік Палтаўскай бітвы (1709). Шмат год кіраваў заводамі на Урале.
Выявіў і надрукаваў кароткую рэдакцыю Рускай праўды, Судзебнік 1550 года. Аўтар першага расійскага энцыклапедычнага слоўніка «Лексікон расійскі гістарычны, геаграфічны, палітычны і грамадскі» (ч. 1—3, 1793, да літары К).
Галоўная праца В. М. Тацішчава — «Гісторыя Расійская» (т. 1—4, 1768—1784; т. 5, 1848) — збор рускіх і замежных летапісных і іншых старажытных крыніц, частка якіх, у т. л. Полацкі летапіс, не збераглася. Часта паводле В. Тацішчава дэталізуюць многія падзеі, у т.л. з гісторыі Беларусі, напрыклад: намер князя Глеба Менскага ў 1119 заваяваць Наўгародскую і Смаленскую землі, час заснавання горада Барысава, паходжанне назвы «Белая Русь», герба Вялікага Княства Літоўскага — «Пагоні» і інш. Аднак, праўдзівасць унікальных звестак В. Тацішчава пастаўлена пад сумненне.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Папярэднік: - |
Губернатар Астраханскай губерні 1741–1745 |
Пераемнік: Іван Ануфрыевіч Брылкін |