Васіль Сцяпанавіч Макарэвіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макарэвіч. Васіль Сцяпанавіч Макарэвіч (15 ліпеня 1939, в. Купленка, Крупскі раён, Мінская вобласць — 15 мая 2017[1]) — беларускі паэт, журналіст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1957 г., пасля заканчэння сярэдняй школы, працаваў на лесараспрацоўках на Поўначы, з 1958 г. — у калгасе «Ухвала» Крупскага раёна. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1964) чатыры гады працаваў у газеце «Чырвоная змена». У 1979-2003 гг. — спецкарэспандэнт Беларускага радыё.
Творчасць
Аўтар зборнікаў паэзіі «Вогненная камета» (1963), «Мерыдыяны і паралелі» (1966), вершаванай казкі «Лясныя вандраванні» (1967), «Ліставей» (паэма і вершы, 1971), «Вечнае дрэва» (вершы і паэма, 1974), празаічнай кніг аповедаў «Палын і медуніца» (1976), «Радоўка» (вершы і паэма, 1977), нарысаў «Зямное сузор’е» (1980), «Старт у будучыню» (1982), «Праталіна» (1983), зборнікаў «Відушчы посах» (вершы, паэма, 1987), «Сумежжа» (вершы, паэмы, 1989), «Везувій» (1993), «Квадратура круга» (2000), кнігі вершаў, паэм і артыкулаў «Пяро і бліскавіца» (2001), зборнік сатыры і гумару «Даміно» (2005), кнігі выбранага «Неба ў руках» (2012).
Прызнанне
- Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1994).
- Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2012).
Зноскі
- ↑ Памяці Макарэвіча Васіля Сцяпанавіча(нявызн.). oo-spb.by (16 мая 2017).