Васіль Юр’евіч Ткачоў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ткачоў.
Васі́ль Ю́р’евіч Ткачо́ў (1 студзеня 1948 в. Гута, Рагачоўскі раён) — беларускі празаік і драматург.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і вясковых настаўнікаў. Пасьля заканчэння Ільічоўскай сярэдняй школы ў 1966 годзе працаваў у раённых газэтах у Івацэвічах і Карма. У 1967 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча ў 1973 годзе. Служыў у Туркменістане вайсковым карэспандэнтам. У 1979—1980 гг. працаваў рэдактарам рэкламы камбінату «Туркменгандальрэклама» (Ашгабат). З 1980 годзе — карэспандэнт шматтыражкі «Сельмашавец» (Гомель), у 1983—1985 гг. — стыліст, спецыяльны карэспандэнт абласной газеты «Гомельская праўда». У 1989 годзе абраны сакратаром Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. Член СП СССР з 1989 года.
Адзін з найбольш вядомых прыхільнікаў і арганізатараў стварэння беларускай сталіцы народнага гумару ў Аўцюках Калінкавіцкага раёна. Жыве ў Гомелі.
Творчасць
Першае апавяданне «Шчарбаты нож» надрукаваў у 1966 годзе ў часопісе «Вясёлка». Аўтар п’ес «Сівы бусел» (пастаўлена ў 1985), «Вокны» (пастаўлена ў 1985), «Прыгоды з Канапухіным» (пастаўлена ў 1988), «Лесьвіца» (пастаўлена ў 1988), «Кветкі-ягадкі» (пастаўлена ў 1990), аднаактоўкі «Дублёр» і інш. Пераклаў на беларускую мову п’есу Л. Петрушэўскай «Маскоўскі хор» (пастаўлена ў 1989).
Кнігі
- 1975 — «Хітры Данік», зборнік апавяданняў для дзяцей
- 1984 — «Партрэт салдата», зборнік апавяданняў для дзяцей
- 1985 — «Дзень у горадзе», зборнік апавяданняў
- 1988 — «Пахвалі пражыты дзень», кніга публіцыстыкі
- 2001 — «Канфуз»
- 2002 — «Тратнік», кніга прозы
- 2003 — «Вятрак — птушка вольная», зборнік апавяданняў
- 2004 — «Незвычайны дыктант»
- 2005 — «Вячыстыя лясы Гомельшчыны»
- 2009 — «Снукер», аповесці, апавяданні, п’есы
- 2020 — «Мішэнь», зборнік апавяданняў
Узнагароды
Пераможца многіх літаратурных конкурсаў, Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за кнігу прозы «Снукер» (2011), прэміі імя Васіля Віткі (2012) і Кірылы Тураўскага (2013)[2].
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 19 сакавіка 2022.
- ↑ Да 70-цігоддзя Ткачова, Сайт Мазырскай бібліятэкі
Спасылкі
- Васіль Ткачоў на slounik.org
- Васіль Ткачоў на Беларускай палічцы
- Васіль Ткачоў на kamunikat.org