wd wp Пошук:

Венядзікт Васілевіч Ерафееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ерафееў.

Венядзікт Васілевіч Ерафееў (24 кастрычніка 1938, Ніва-2, Мурманская вобласць, РСФСР, СССР — 11 мая 1990, Масква) — рускі пісьменнік. Вядомы як аўтар паэмы ў прозе «Масква — Петушкі», перастворанай па-беларуску Сяргеем Балахонавым[3].

Біяграфія

Школу скончыў з залатым медалём, паступіў на філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праз паўтары гады яго выключылі. З сакавіка 1957 Ерафееў амаль дваццаць гадоў жыў без прапіскі. Тройчы спрабаваў атрымаць дыплом у розных педагагічных інстытутах — Арэхава-Зуеўскім (1959—1960), Уладзімірскім (1961—1962) і Каломенскім (1962—1963), але паўсюль яго выганялі. Падчас навучання ва Уладзімірскім інстытуце пазнаёміўся са сваёй першай жонкай Валянцінай Сімаковай, якая у 1966 годзе нарадзіла яму сына.

Зімой 1970 года напісаў паэму ў прозе «Масква — Петушкі». Тэкст хутка распаўсюдзіўся самвыдатам па ўсім Савецкім Саюзе і быў вывезены за мяжу. Упершыню паэма была надрукаваная ў ізраільскім альманаху «Амі» ў 1973 г. На радзіме на рускай мове першая публікацыя ў скарочаным выглядзе выйшла ў рамках антыалкагольнай кампаніі ў часопісе «Цвярозасць і культура» (1988—1989), а поўнасцю без цэнзуры была надрукаваная толькі ў 1995 г.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118881264 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  3. Венядзікт Ерафееў — Прайдзісвет.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Пісьменнікі-постмадэрністы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be