wd wp Пошук:

Вераніка Аляксандраўна Буслаева

Вераніка Аляксандраўна Буслаева (3 кастрычніка 1978, Мінск) — беларуская тэатральная актрыса , тэатральны рэжысёр і драматург [1].

Біяграфія

Нарадзілася 3 кастрычніка 1978 года ў Мінску[1].

У 1997 паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і скончыла яго ў 2002 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць «Рэжысёр, арганізатар тэатральнай дзейнасці, педагог спецыяльных дысцыплін»[1].

З 2001 года працуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі[1].

Акрамя працы ў РТБД займалася педагагічнай дзейнасцю: працавала педагогам-асістэнтам па рэжысуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на курсе В. Анісенкі, а таксама выкладала сцэнічную мову у школе № 27 г. Мінска з тэатральным ухілам[1].

Рэжысёрскім дэбютам В. Буслаевай стаў спектакль «Усе мышы любяць цырк», пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Узнагароды і прэміі

У 2004 годзе атрымала стыпендыю Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі[1].

За ролю Сястры Іааны ў спектаклі «П’емонцкі звер» А. Курэйчыка атрымала спецыяльны прыз журы фестываля «Лістапад-2007»[1].

Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2016)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Вераніка Буслаева Архівавана 25 сакавіка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be