Вершаваны радок
Вершаваны радок — графічна і інтанацыйна выдзелены моўны рад у вершаваным творы; адзінка вершаванага рытму. Вершаваныя радкі розных памераў спалучаюцца ў пэўным парадку, утвараючы строфы (страфоіды). Вершаваныя радкі, у якім поўнасцю змяшчаецца схема вершаванага памеру, называецца вершарадам.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.