wd wp Пошук:

Веслаў Мысліўскі

Ве́слаў Мыслі́ўскі (польск.: Wiesław Myśliwski; 25 сакавіка 1932, в. Двікозы каля г. Сандамір, Польшча) — польскі пісьменнік.

Біяграфія

Скончыў Каталіцкі ўніверсітэт у Любліне ў 1956 годзе. У 19551976 гг. працаваў у Кааператыўным народным выдавецтве ў Варшаве. Прайшоў шлях ад памочніка рэдактара да намесніка галоўнага рэдактара. У 19751999 — галоўны рэдактар штоквартальнага часопіса «Regiony», адначасова ў 19931999 — галоўны рэдактар выдання «Sycyna».

З 1997 узначальвае журы конкурсу на прысваенне агульнапольскай прэміі імя Аляксандра Паткоўскага ў Сандаміры.

Член Саюза польскіх пісьменнікаў (1971—1983).

Творчасць

У раманах «Голы сад» (1967, экранізацыя «Праз дзевяць мастоў», 1972), «Палац» (1970, экранізацыя 1979), «Камень на камень» (1984, экранізацыя 1995), «Далягляд» (1996) паказаны сялянскай культура як арган, частка нацыянальнай культуры, вясковы свет як свет сапраўдных каштоўнасцей. Аўтар драм «Злодзей» (1973), «Ключнік» (1978), «Дрэва» (1989). Для яго твораў характэрны філасофска-міфалагічнае асэнсаванне рэчаіснасці, паэтычнасць, метафарычнасць, прытчаваць.

Зноскі

  1. Wiesław Myśliwski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Wieslaw Mysliwski // Babelio — 2007.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. (unspecified title) Праверана 8 мая 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be