wd wp Пошук:

Вольга Аляксандраўна Слаўнікава

Вольга Аляксандраўна Слаўнікава (руск.: О́льга Алекса́ндровна Сла́вникова; 23 кастрычніка 1957, Свярдлоўск) — руская пісьменніца.

Біяграфія

Нарадзілася 23 кастрычніка 1957 года ў Свярдлоўску ў сям’і інжынераў-абароншчыкаў. У дзяцінстве мела добрыя здольнасці да матэматыцы, перамагала на алімпіядах краявога і рэспубліканскага ўзроўню, але пад уплывам настаўніцы рускай мовы і літаратуры, якая загадвала школьным гуртком аматараў мастацкага слова, у 1976 годзе паступіла на факультэт журналістыкі Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыла ў 1981 годзе.

Пасля ўніверсітэта некаторы час працавала ў кнігавыдавецкай сферы, у рэдакцыі часопіса «Урал», затым і сама стала пісаць, па ўласных словах, «ад таго, што заняцца больш было няма чым, а вольнага часу заставалася прорва».

З 2003 года жыве з мужам ў Маскве, мае траіх дзяцей і дваіх унукаў.

Творчасць

Публікацыі пачатковага перыяду творчасці ў часопісе «Урал» і ў малатыражных зборніках маладых аўтараў, якія сама Слаўнікава з’едліва назвала «брацкімі магіламі».

Два творы В. Слаўнікавай трапілі ў спісы фіналістаў прэміі «Вялікая кніга»: ў 2008 годзе — «Каханне ў сёмым вагоне»[2], у 2018 годзе — «Скачок у даўжыню»[3].

Крытыка

У ліпені 2020 года брытанская газета The Guardian ўключыла раман Слаўнікавай «2017» у свой спіс «дзесяці лепшых раманаў, дзеянне ў якіх адбываецца ў Расіі»[4].

Творы

  • Першакурсніца (1988),
  • Страказа, павялічаная да памераў сабакі (1997),
  • Адзін у люстэрку (1999),
  • Бессмяротны (2001),
  • 2017 (2006),
  • Каханне ў сёмым вагоне (2008),
  • Лёгкая галава (2010),
  • Скачок у даўжыню (2018).

Узнагароды

  • прэмія часопіса «Новый мир» (1999),
  • прэмія «Рускі Букер» (2006) за раман «2017»,
  • прэмія Горкага (2012).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123909627 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. «Список финалистов» Национальной литературной премии «Большая книга» cезона 2008—2009 годов
  3. В Москве объявлены финалисты литературной премии «Большая книга»
  4. 10 of the best novels set in Russia — that will take you there

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be