wd wp Пошук:

Вольга Гронская

Вольга Гронская (1978; пас. Крывічы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць) — беларуская паэтэса, перакладчыца.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў 1978 годзе ў пасёлку Крывічы (Мядзельскі раён). Скончыла філалагічны факультэт БДУ, рамана-германскае аддзяленне, а затым аспірантуру пры ім. У 2004 абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хранатоп прозы Інгеборг Бахман». Працуе на філфаку БДУ. Выдала зборнік паэзіі «АдВольная міфалогія» (2013). Перакладае з нямецкай і польскай моваў. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Крыніца» і «Фрагмэнты»[1]. На беларускую мову пераклала раман нямецкага пісьменніка Даніэля Кельмана «Тыль» (2020)[2].

Прэміі і ўзнагароды

Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2019). Лаўрэат прэміі імя Карласа Шэрмана (2021) за пераклад з нямецкай кнігі «Тыль» Даніэля Кельмана.

Зноскі

  1. nashaniva.by
  2. svaboda.org
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі з нямецкай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be