wd wp Пошук: ⬜

Вольга Яўгенаўна Карач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карач. Вольга Яўгенаўна Карач (5 студзеня 1979, Віцебск, Беларуская ССР) — беларускі палітык, грамадская дзяячка, публіцыст , журналістка.

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, акцыянерка ЗАТ «Выдавецкі Дом „Витебский Курьер“». Заснавальніца газеты «Витебский Курьер», зарэгістраванай у Расіі. З сакавіка 2008 па сакавік 2012 года — старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП)[1][2]. Кіраўніца Міжнароднага Цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш Дом», зарэгістраванага ў Чэхіі.

Актыўна выступае супраць рэжыму Лукашэнкі[прыбраць шаблон], за што пераследуецца ўладай[3][4][5][6][7][8].

Рэзка крытыкуе лідараў беларускай апазіцыі, у тым ліку Святлану Ціханоўскую[9][10]. Ігар Макар абвінавачвае Карач у датычнасці да захопу беларускімі спецслужбамі Юрася Зянковіча, які абвінавачваецца па крымінальнай справе аб спробе перавароту ў Беларусі[11].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзілася 5 студзеня 1979 года ў Віцебску ў сям’і рабочых. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 6 з залатым медалём у 1996 годзе паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, які скончыла ў 2002 годзе з чырвоным дыпломам[12]. Паводле адукацыі — настаўніца рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры. Чатыры гады працавала настаўніцай у адной з сярэдніх школ Віцебска. Атрымала другую вышэйшую юрыдычную адукацыю ў Маскоўскім абласным інстытуце кіравання і права (г. Балашыха). Магістрант праграмы «Публічная палітыка» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільнюсе.

Прафесійная дзейнасць

З маладых гадоў цікавілася палітычнай і грамадскай актыўнасцю і паслядоўна многа гадоў запар будавала палітычную кар’еру ў Беларусі.

У 1996 годзе пры ўніверсітэце заснавала моладзевае грамадскае аб’яднанне (ініцыятыву) «Сёмая грань»[13].

21 лістапада 2002 года Вольга Карач пакінула пасаду каардынатаркі ЗУБРа па Віцебску і Віцебскай вобласці і ў снежні таго ж года ўтварыла грамадзянскую кампанію «Наш Дом» (Віцебск), з якой у хуткім часе выйшла на нацыянальны ўзровень. У той час яна з’яўлялася сябрам Беларускай асацыяцыі маладых палітыкаў. Працуючы настаўніцай, трапіла пад скарачэнне пасля таго, як вылучылася кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах. У сакавіку 2002 года «Свободные новости+» прызналі Вольгу Карач самым прыгожым палітыкам Беларусі[12].

У сакавіку 2003 года абраная дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання. У 2009 годзе рэалізавала праект, які выліўся ў кнігу ўспамінаў «Дзеці вайны» (успаміны былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і дзяцей, сілком сагнаных на работы ў Германію[14][15]. Ініцыятар і арганізатар разнастайных акцый, сярод якіх: кампанія «Асцярожна, міліцыя!»[16][17][18], бестэрміновая кампанія «Наш Дом» — дэпутатаў к адказу!”[19], рэспубліканская акцыя па добраўпарадкаванні могілак «Кветкі замест бур’яну»[20][21], фестываль добрага настрою «Эндарфін»[22][23], фестываль «Жаночая рыбалка-2010»[24], удзел у антыядзерным пратэсце ў Германіі і інш[25][26].

Не падтрымлівае рэжым Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі[прыбраць шаблон] і адкрыта заяўляла пра гэта, з-за чаго яна сама і яе праекты і кампаніі падвяргаліся пераследу з боку ўладаў[27][28][5][29][30][31].

Выступіла заснавальніцай газет «Витебский Курьер» і «Наш дом», наклады якіх пастаянна канфіскоўваюцца ўладай Лукашэнкі[5][32][33], а сайт «Віцебскага кур’ера» пасля спецыяльнага ўказа прэзідэнта стаў адным з першых адключаных сайтаў у спісе незалежных інтэрнэт-выданняў[34][35][36].

На 2020 год з’яўлялася лідаркай Міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом»[37], зарэгістраванага ў Чэхіі[38].

Вольга Карач стала жыве за мяжой[12].

Супрацоўніцтва са СМІ

Вольга Карач актыўна супрацоўнічае са СМІ, у тым ліку беларускімі, расійскімі, польскімі, літоўскімі, шведскімі і чэшскімі. Актыўна вядзе Ютуб-канал цэнтра «Наш дом»[39], з пачатку палітычнага крызісу 2020—2021 гадоў у Беларусі стала праводзіць як уласныя стрымы, дзе аналізуе апошнія падзеі, распавядае свае пазіцыі і меркаванні наконт дзеянняў улады і мерах супрастаяння ім з боку грамадства, так і робіць гасцявыя стрымы, куды прыходзяць прадстаўнікі розных сфер і плыняў з розных краін, у тым ліку з Літвы, Расіі і Чэхіі. Сярод самых папулярных інтэрв’ю на канале відэа з удзельнікам Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Вадзімам Пракоп’евым, урачом-псіхіятрам Дзмітрыем Шчыгельскім, расійскім палітыкам Уладзімірам Жырыноўскім, былым начальнікам СІЗА № 1 г. Мінска Алегам Алкаевым, расійскім палітыкам і блогерам Яўгенам Бычкоўскім, беларускім палітолагам Дзмітрыем Балкунцом і іншымі[40].

Выбраныя публікацыі

  1. Белорусская стратегия Европы после парламентских выборов-2008 [Текст] / О. Карач // Бюллетень «Новости НИСЭПИ». — 2008. — № 3 (49). — С. 55-58. — (Рубрика «Свободная трибуна»).
  2. Без права дышать… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2008. — № 2 (1350). — 30 апр. — С. 2. — (Рубрика «Мысли вслух»).
  3. «Считаю действия сотрудников КГБ в отношении меня и моей семьи незаконными» [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2008. — № 2 (1350). — 30 апр. — С. 3.
  4. Таможенный комитет взялся за костыли [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2008. — № 5 (1353). — 20 мая. — С. 2.
  5. Дети войны [Текст] : воспоминания / Е. Борщевская, О. Карач, А. Погорельский, С. Таболо, О. Шпаковская. — Смоленск, 2009. — 128 с. — 1000 экз.
  6. Зеркало для кандидата или ещё раз о праймериз [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2009. — № 1. — 18 сент. — С. 5.
  7. Что такое «Наш дом»? [Текст] / О. Карач, В. Щукин // Наш Дом: доброе утро, Беларусь!. — Минск, 2009. — С. 4-5.
  8. Silna rodzina — Silna Białoruś??? [Электронный ресурс] / O. Karach. — 2009. — 29.03. — Режим доступа : www.URL: https://web.archive.org/web/20140317165417/http://www.feminoteka.pl/readarticle.php?article_id=657.
  9. А крысы бегут с корабля… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 28 (40). — 22 июля. — С. 1, 4.
  10. Вчера котов душили, душили… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 27 (39). — 15 июля. — С. 4.
  11. Выборы без выбора [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 15 (27). — 22 апреля. — С. 1.
  12. Запретить нельзя разрешить [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 14 (26). — 15 апреля. — С. 1, 3.
  13. Лиозненское дело [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 12 (24). — 1 апреля. — С. 3.
  14. Молчание ягнят [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 31 (43). — 9 сент. — С. 4.
  15. Хай клевешчуць… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 32 (44). — 16 сент. — С. 7.
  16. Четвёртый листик клевера на удачу [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 41 (53). — 18 нояб. — С. 8.
  17. 2:0 в нашу пользу [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 13 (25). — 8 апреля. — С. 1, 3.
  18. Литвой управляют женщины [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 29 (41). — 29 июля. — С. 1, 8.
  19. Alice nel Paese della Russia Bianca: tagliatele la testa, subito! [Электронный ресурс] / О. Каratch. — 2010. — 25 Маy. — Режим доступа : www.URL: http://www.cafebabel.it/article/33811/alice-nel-paese-della-russia-bianca.html Архівавана 6 чэрвеня 2012..
  20. My Quest To the City Council: Beginning [Электронный ресурс] / О. Каrach. — 2010. — 21 Apr. — Режим доступа : www.URL: http://viewpoint-east.org/2010/04/21/my-quest-to-the-city-council-beginning/.
  21. В чём Эдвард Лукас ошибается насчет Беларуси [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 20 (79). — 30 июня. — С. 4.
  22. Гавел & Лукашенко [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 45 (104). — 22 декаб. — С. 3.
  23. Витебский курьер — неположенное вложение [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 21 (80). — 7 июля. — С. 4.
  24. Дочерям Беларуси посвящается… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 12 (71). — 5 мая. — С. 4.
  25. Кто бы говорил… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 31 (90). — 15 сент. — С. 4.
  26. Осторожно, милиция! [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 44 (103). — 15 дек. — С. 3.
  27. Переходный возраст белорусского народа [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 9 (68). — 10 марта. — С. 4. — (Рубрика «Взгляд»).
  28. Площадь 19-го декабря: что это было? [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 13 (72). — 12 мая. — С. 4.
  29. Женщины Беларуси требуют извинений! [Текст] / О. Карач // Наш дом инфо. — 2012. — 30 марта. — С. 1.

Узнагароды

У жніўні 2010 года атрымала Міжнародную Радэбойльскую прэмію «За мужнасць»(руск.) бел.[41].

Зноскі

  1. ↑ Ольга Карач возглавила Витебскую областную организацию ОГП(недаступная спасылка) (руск.)
  2. ↑ Витебские демократы избрали Ольгу Карач Архівавана 17 сакавіка 2014. (руск.)
  3. ↑ Очередное задержание кандидата в депутаты (руск.)
  4. ↑ Вольгу Карач зьнялі з выбараў (бел.)
  5. 1 2 3 Лукашенко приступил к обещанным посадкам (руск.)
  6. ↑ Кандидата лишили регистрации из-за воздушных шариков (руск.)
  7. ↑ Ольгу Карач разыскивает милиция (руск.)
  8. ↑ Ольгу Карач били по лицу Архівавана 23 лютага 2014. (руск.)
  9. ↑ Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую?
  10. ↑ Карач не адказала Макару, затое зноў раскрытыкавала Ціханоўскую і Вячорку
  11. ↑ Макар: Юрый Зянковіч паляцеў у Маскву пад гарантыі бяспекі ад Вольгі Карач
  12. 1 2 3 Ольга Карач: «Приходится пахать, как дальнобойщику, но при этом выглядеть, как топ-модель!» (руск.)
  13. ↑ Карач Ольга Евгеньевна Архівавана 22 лютага 2014. (руск.)
  14. ↑ Книга «Дети войны» Архівавана 17 сакавіка 2014. (руск.)
  15. ↑ Дети войны (руск.)
  16. ↑ Осторожно, милиционер! (руск.)
  17. ↑ Осторожно, милиция (руск.)
  18. ↑ Защитникам граждан и отечества посвящается Архівавана 16 студзеня 2021. (руск.)
  19. ↑ «Наш Дом» — депутатов к ответу! (руск.)
  20. ↑ В Слуцке субботник разогнали трактором (руск.)
  21. ↑ Гражданская кампания «Наш дом» проводит республиканскую акцию по наведению порядка на кладбищах(недаступная спасылка) (руск.)
  22. ↑ Эндорфин 2010 заглянул в реальность (руск.)
  23. ↑ Ночь перформанса на фестивале Endorphine(недаступная спасылка) (руск.)
  24. ↑ В Коханово прошли соревнования по женской рыбалке (руск.)
  25. ↑ Коляды по-Слуцки (руск.)
  26. ↑ Акцию «Детские площадки в опасных местах» проводят гомельские активисты инициативы «Наш дом» (руск.)
  27. ↑ Очередное задержание кандидата в депутаты (руск.)
  28. ↑ Вольгу Карач зьнялі з выбараў (бел.)
  29. ↑ Кандидата лишили регистрации из-за воздушных шариков (руск.)
  30. ↑ Ольгу Карач разыскивает милиция (руск.)
  31. ↑ Ольгу Карач били по лицу Архівавана 23 лютий 2014. (руск.)
  32. ↑ Затрыманы наклад газэты «Віцебскі кур’ер» (бел.)
  33. ↑ Затрыманыя наклады дзвюх газет (бел.)
  34. ↑ Вялейскі інтэрнэт-рэсурс вінавацяць у «абразах» і «паклёпах» (нявызн.). spring96.org (14 ліпеня 2010).
  35. ↑ В Беларуси началось закрытие независимых интернет-изданий
  36. ↑ Витебский Курьер: Жертва цензуры или панских разборок?(недаступная спасылка) (руск.)
  37. ↑ Международный центр гражданских инициатив «Наш дом» (руск.)
  38. ↑ Ольга Карач (руск.)
  39. ↑ OUR HOUSE TV (руск.)
  40. ↑ Папулярныя відэа на канале «OUR HOUSE TV» (руск.)
  41. ↑ Вольга Карач — лаўрэатка міжнароднай прэміі за мужнасць (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты XX стагоддзя Катэгорыя·Публіцысты XXI стагоддзя Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be