wd wp Пошук:

Вэнь Ідо

Вэнь Ідо (2 лістапада 1899, правінцыя Хубэй — 15 ліпеня 1946, Куньмін) — кітайскі паэт, літаратуразнавец, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і памешчыка. Скончыў універсітэт Цынхуа. Вывучаў літаратуру і жывапіс у ЗША. Вярнуўшыся на радзіму, чытаў курсы літаратуры ў універсітэтах Кітая. Выступаў з антыўрадавымі артыкуламі. Пачаў друкавацца ў 1916. Зборнікі вершаў «Чырвоная свечка» (1923), «Мёртвая вада» (1928) напісаны пад уплывам англійскіх рамантыкаў. Паэзія Вэнь Ідо адрозніваецца высокім майстэрствам, навізной формы, адыграла вялікую ролю ў развіцці новай кітайскай літаратуры. Вывучаў творчасць Цянь Цзяна, кітайскую міфалогію, помнікі старажытнай культуры. Яго праца над тэкстамі «Шыцзін» і «Чу цы» («Чускіх строфаў») з’явілася каштоўным укладам у кітайскую тэксталогію.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Кітая Катэгорыя·Публіцысты Кітая
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be