Вячаслаў Пятровіч Палескі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Станкевіч. Вячасла́ў Пятровіч Пале́скі (сапр. Станкевіч; 21 кастрычніка (3 лістапада) 1912, в. Астрагляды, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 18 чэрвеня 1971) — беларускі драматург, заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1967).
Біяграфія
З 1930 года працаваў у газеце «Палеская праўда», «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Беларусі», у 1941—1944 гадах — на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» у Маскве. З 1944 года адказны сакратар, намеснік рэдактара газеты «Звязда». З 1961 года намеснік старшыні, у 1965—1971 гадах старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання. На XXVI з’ездзе КПБ быў абраны членам Рэвізійнай камісіі КПБ, на XXVII з’ездзе КПБ быў абраны членам ЦК КПБ[1].
Творчасць
Друкаваўся з 1930 года. Аўтар п’ес пра пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі, калектывізацыю і жыццё калгаснай вёскі «Песня нашых сэрцаў» (пастаўлена ў 1949), «Калі зацвітаюць сады» (пастаўлена ў 1950), «Гарачыя пірагі» (1958).
Творы
- П’есы. Мн., 1976.
Зноскі
- ↑ Палескі Вячаслаў Пятровіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — С. 46. — 676 с.: іл., карты.
Літаратура
- Палескі Вячаслаў Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- Палескі (сапраўднае Станкевіч) Вячаслаў Пятровіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»