wd wp Пошук:

Віга Мортэнсен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мортэнсен.

Віга Пітэр Мортэнсен — малодшы (англ.: Viggo Peter Mortensen, Jr .; нар. 20 кастрычніка 1958) — дацка-амерыканскі акцёр, пісьменнік, фатограф і мастак. Трохразовы намінант на прэміі «Оскар» і BAFTA, а таксама чатырохразовы намінант на прэмію «Залаты глобус».

Творчасць

Мортэнсен дэбютаваў у кіно з роляй у трылеры «Сведка» (1985), пасля чаго з’явіўся ў такіх фільмах, як «Бягучы індзеец» (1991), «Шлях Карліта» (1993), «Барвовы прыліў» (1995), «Дзённае святло» (1996), «Партрэт лэдзі» (1996), «Салдат Джэйн» (1997), «Ідэальнае забойства» (1998), «Прагулка па Месяцы» (1999) і «28 дзён» (2000).

Сусветную вядомасць яму прынесла роля Арагорна ў кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў». У 2005 годзе Мортэнсен атрымаў пахвалу ад крытыкаў за ролю ў крымінальным трылеры Дэвіда Кроненберга «Апраўданая жорсткасць». За ролю ў іншым фільме Кроненберга «Загана на экспарт» (2007) Мортэнсен быў намінаваны на прэмію «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю. У 2016 годзе ён атрымаў другую намінацыю на прэмію «Оскар» за галоўную ролю ў трагікамедыі «Капітан Фантастык». У студзені 2019 года быў намінаваны на Оскар у катэгорыі «Лепшы акцёр» (фільм «Зялёная кніга»).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133819671 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  2. Viggo Mortensen
  3. 1 2 https://eu.usatoday.com/story/life/movies/2018/11/14/viggo-mortensen-just-may-win-oscar-last-green-book/1993984002/
  4. https://www.bostonherald.com/2016/07/20/viggo-mortensens-unity-plea-2/
  5. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты Даніі Катэгорыя·Паэты ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be