Відунас
Відунас (літ.: Vydūnas; псеўданім; сапраўднае імя Вільгельмас Старостас літ. Vilhelmas Storostas; 22 сакавіка 1868, вёска Ёнайчай, цяпер Шылуцкі раён Літвы - 20 лютага 1953, Дэтмольд, Германія) — літоўскі драматург, філосаф, дзеяч культуры.
Раннія гады
Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Рагніце (цяпер Нёман). З 1888 выкладаў у школах. Ва ўніверсітэтах Германіі (Грайфсвальд, 1896-1898; Гале, 1899; Лейпцыг, 1900-1902; Берлін, 1913-1919) вывучаў літаратуру, філасофію, гісторыю мастацтва, гісторыю рэлігіі, замежныя мовы. Выкладаў у Клайпедзе ў музычнай школе. З 1892 з перапынкамі жыў у Тыльзіце (цяпер Савецк), выкладаў у сярэдняй школе англійскую і французскую мовы.
Філасофія
У філасофскіх і рэлігійна-містычных артыкулах і трактатах “Смерць і што далей” (1907), “Таямнічая веліч чалавека” (1907), “Жыццёвая аснова народа” (1920) развіваў эклектычнае вучэнне, заснаванае на элементах неаплатанізму, Бхагавад-гіце і тэасофскай рэцэпцыі індыйскіх рэлігійна-філасофскіх вучэнняў. Прапагандаваў вегетарыянства, якога і сам прытрымліваўся.
Зноскі
Літаратура
- Vacys Bagdonavičius. Filosofiniai Vydūno humanizmo pagrindai. Vilnius: Mintis, 1987
- Vacys Bagdonavičius. Vydūnas: trumpa biografija. Vilnius: Vydūno draugija, Kultūros, filosofijos ir meno institutas (Standartų sp.), 2005. 63, [1] p.: iliustr., portr. Tir. [500] egz. ISBN 9986-638-56-9
Спасылкі
- Kintai Vydūnas Culture Centre Архівавана 10 лютага 2005.
- Пра Відунаса (на літоўскай мове)
- Letzte Monate 1944 - 1945 in Powarben, Ostpreußen Архівавана 10 сакавіка 2005.
- Vydunas 1918. Архівавана 28 верасня 2007.