wd wp Пошук:

Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аўдзей.

Віке́нцій Іо́сіфавіч Аўдзе́й (1886, паводле iншых звестак 1891, вёска Губы Вілейскага павета — 1916) — беларускі драматург, лiтаратар.

Яго п’еса «Не розумам сцяміў, а сэрцам», напiсаная па-руску, надрукаваная ў часопiсе «Крестьянин» у 1909 годзе, была вельмi папулярная сярод сялянства i неаднаразова ставiлася беларускiмi аматарскiмi дружынамi ў вёсках Беларусi[1].

Біяграфія

Закончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905), Віленскі настаўніцкі інстытут (1910). Працаваў у гарадскіх вучылішчах Вільні і Вілейкі. Удзельнік Першай сусветнай вайны, скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча(руск.) бел., афіцэр расійскай імператарскай арміі[2], загінуў у канцы 1916 года на руска-аўстрыйскім фронце ў Карпатах[3].

Творчасць

Пра пачатак літаратурнай дзейнасці звестак не захавалася. Друкавацца пачаў, калі быў студэнтам настаўніцкага інстытута. У часопісе «Крестьянин» змяшчаў вершы, апавяданні, допісы. У 1909 годзе надрукаваў апавяданне «Пустэльнік у свеце», вытрыманае ў духу рэлігійнага павучання і сацыяльна-бытавую драму «Не розумам сцяміў, а сэрцам», прасякнутаю матывамі грамадскай справядлівасці, спагадай да бедных. П’еса была папулярнай, яе часта ставілі самадзейныя тэатры Заходняй Беларусі.

Ушанаванне памяці

На радзіме, у вёсцы Губы ўсталяваны памятны знак.

Зноскі

  1. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах Архівавана 27 верасня 2020. // Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»
  2. Авдей Викентий Осипович (руск.) Офицеры РИА
  3. 15 ЗНАМЕНАТЕЛЬНЫХ ДАТ НАШЕГО ГОРОДА И РАЙОНА В ЭТОМ ГОДУ (руск.)  // Шлях перамогі

Літаратура

  • Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Драматургі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be