Віктар Анатольевіч Раманцоў
Віктар Анатольевіч Раманцоў (нар. 20 верасня 1970, г. Светлагорск, Гомельская вобласць) — беларускі журналіст, публіцыст і краязнавец. Член Саюзу журналістаў Беларусі (2000). Жыве і працуе ў Светлагорску.
Біяграфія
Скончыў сярэднюю школу № 6 г. Светлагорска, Светлагорскі індустрыяльны тэхнікум (1989) і філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны (1996, філолаг, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры). Служыў у памежных войсках. Працаваў у філіяле Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, газетах «Химики» (працуе і ў апошні час) і «Ранак-плюс», Светлагорск. Аўтар некалькіх сотняў артыкулаў у перыядычным друку, некалькіх дзесяткаў эсэ. Мае трох дзяцей[1].
Творчасць
Удзельнічаў у грамадскім гісторыка-культурным аб’яднанні «Поўня», у выяўленні Здудзіцкага каменнага крыжа[2]. Аўтар ідэі археалагічных раскопак на месцы колішняга горада Казімір. Адзін з укладальнікаў зборніку матэрыялаў канферэнцыі «Шацілкаўскія чытанні» 2010 г.[3], склаў DVD-дыск аб канферэнцыі[4]. Напісаў кнігу «Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах»[5]. Аўтар дакументальнага фільма «Шацілкі-Светлагорск: міты і рэаліі» (2012 — 2013 гг.)[6], дакументальнага серыяла «Зведаная зямля» (2017)[7], дакументальны серыял «Казімір: вяртанне забытага горада» (2017)[8].
Узнагароды і прэміі
- 1998 — 3-е месца ў светлагорскім раённым літаратурным конкурсе «Дэбют» (старшыня жюры — паэт І. Р. Катляроў)[9].
- 2011 — 1-е месца ў конкурсе «Літаратурныя дажынкі-2011» (ініцыятыва «Твой Фест», сайт Krevo.by пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!» і беларускага ПЭН-цэнтра)[10].
Публікацыі
- Аляксандр Шыманоўскі — этнограф з Чэрніна (да 160-годдзя з дня нараджэння) // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы II гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. — Светлагорск, 2011, с. 53 — 58.
- Гібель карабля «Вінніца» — класічная трагедыя ў вайсковым стылі // Тамсама, с. 65 — 71.
- Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск, 2011. — ISBN 978-985-6906-52-0.
Зноскі
- ↑ Раманцоў, В. А. Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Кніга 1. — Мн.: Галіяфы, 2011, с. 4 вокладкі.
- ↑ Средневековый поклонный крест установлен в Гомельской области // Русская православная церковь: официальный сайт Московского патриархата. 2008. 11 марта. (руск.)
- ↑ Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы II гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей; уклад.: Т. В. Маслюкоў, В. А. Раманцоў. — Светлагорск, 2011. — 90 с., іл.
- ↑ «Шацілкаўскія чытанні» на DVD-відэа
- ↑ Мартыненка, А. Кніга Віктара Раманцова «Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах» убачыла свет // Гомельская праўда. 2011. 6 кастрычніка.(недаступная спасылка)
- ↑ Шацiлкi - Светлагорск: мiты i рэалii.
- ↑ Дакументальны серыял «Зведаная зямля».
- ↑ Дакументальны серыял «Казімір: вяртанне забытага горада».
- ↑ Селезнёва С. «Дебют» состоялся // Ранак-плюс. 1998. № 12. С. 3.
- ↑ «Літаратурныя Дажынкі — 2011»: першы ўраджай.
Спасылкі
- Прэзентацыя кнігі Віктара Раманцова ў Светлагорску.
- http://sn.by/2011/10/04/zvedanaya-zyamlya/ Архівавана 10 сакавіка 2016.
- Некляев: Дуб поэзии греет мне душу Архівавана 27 сакавіка 2012.
- В Крево прошли «Литературные дожинки» (фото).
- Чыгір Г. У Крэве пасадзілі дрэва Паэзіі…(фотарэпартаж). Архівавана 5 сакавіка 2016.
- «Літаратурныя Дажынкі — 2011»: першы ўраджай.
- Скобла М. Крэўская унія паэтаў.