Віктар Браніслававіч Дайліда
Віктар Браніслававіч Дайліда (28 верасня 1930, в. Славінск, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт і пісьменнік. Бацька крытыка Лады Алейнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1952 г. скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. Настаўнічаў у Пастарынскай сямігадовай школе. Скончыў завочна факультэт беларускай мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага (1957). Быў намеснікам дырэктара Ішкалдскай (1957—1959), дырэктарам Войкавіцкай (1959—1962) васьмігадовых школ Баранавіцкага раёна, старшым рэдактарам на Брэсцкай студыі тэлебачання (1962). У 1962—1973 гг. — дырэктар Чапліцкай сярэдняй школы Слуцкага раёна. У 1973—1982 гг. працаваў намеснікам дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Выдатнік народнай асветы БССР (1968).
Творчасць
У друку выступае з 1953 г. Аўтар зборніка аповесцей і апавяданняў «Вясна, хлопцы, вясна» (1966), Была вайна (1969), «Буслы над вёскай» (1979), кнігі для дзяцей «Сустрэча з маленствам» (1980).
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.